БГА "Ульяна" больш за 26 гадоў аб'ядноўвала актыўных беларускіх жанчын для таго, каб іх энергію накіраваць на рэалізацыю грамадска значных праектаў па аказанні дапамогі жанчынам, дзецям і сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Практычна ўсе праекты былі рэалізаваны сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.
Так, у 2018 годзе членамі арганізацыі і УУС па Віцебскай вобласці быў рэалізавалі праект "Вучыцца, каб дзейнічаць", які быў прафінансаваны Еўрапейскім саюзам Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Федэратыўнай рэспублікі Германія.
У апошні час 13 актывістак "Ульяны" сумесна з абласнымі медыцынскімі дзяржструктурамі правялі некалькі мерапрыемстваў у дапамогу жанчынам, якія з'яўляліся носьбітамі віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).
Соф'я Гольдман