Намесник начальніка ўпраўлення экспертна-прававой работы управления і зваротаў грамадзян абласнога Дзяржкантролю Віталь Сцяпанаў адзначыў, што найбольшая частка зваротаў тычыццв камунальна-бытавых пытанняў, стану двароў і вуліц, рамонта жыллёвага фонду і праца служб ЖКГ. За 2023 г. зваротаў такой тэматыкі было 266, і іх колькасць вырасла больш чым удвая ў параўнанні з мінулым годам ( тады іх было толькі 107).
Апрача ўласна зваротаў, насельніцтва Віцебшчыны актыўна карыстаецца магчымасцю патэлефанаваць на «гарачую лінію». Летась КДК правёў 19 такіх «ліній» на розную тэматыку, і падчас іх было зафіксавана больш за 400 скаргаў. Большая частка з іх сапраўды небеспадстаўныя, канстатуюць у абласным Камітэце Дзяржкантролю. Паводле фактаў, выкладзеных аўтарамі зваротаў, выглядае , што маюць месца парушэнні і недахопы ў рабоце з насельніцтвам з боку дзяржаўных органаў і арганізацый. Не знайшоўшы дапамогі ў прадстаўнікоў улады, людзі вымушаны звяртацца ў Дзяржкантроль як у апошнюю інстанцыю.
Нярэдка маюць месца фармальнае стаўленне да зваротаў грамадзянаў і парушэнне тэрмінаў рэагавання на звароты. КДК падкрэслівае, што мясцовыя ўлады павінны больш аператыўна вырашаць праблемы насельніцтва, асабліва калі гэта не вымагае дадатковага фінансавання.
Насамрэч, людзі сёння часта ігнаруюць такія фарматы зносінаў з уладамі, як выяздныя прыёмы і сустрэчы па папярэднім запісе, бо не вераць у тое, што ім дапамогуць. Са сваімі праблемамы яны звяртаюцца ў іншыя структуры, адсюль і павелічэнне колькасці зваротаў у КДК.
Марына Паўлава