У Віцебску спраектавалі новую плошчу з памылкай у назве
«Плошча флага і герба» - так назывецца новы гарадскі аб'ект паводле праектных матэрыялаў, прадстаўленых для абмеркавання грамадскасці. Абмяркоўваецца канцэпцыя «Усталявання флагштока на тэрыторыі Парка тысячагоддзя Віцебска» - таго самага флагштока «вышынёй да 69-ці метраў», ідэю якога гарадскія ўлады пачалі прасоўваць яшчэ з мінулым годзе. Флагшток – слова, запазычанае з нямецкай мовы, якое азначане спецыялізаваную канструкцыю. А вось слова «флаг» у беларускай мове няма. Таму паўстае пытанне: ці мы маем справу з элементарнай непісьменнасцю выканаўцаў праекта, ці слова «сцяг» вырашана не ўжываць адмыслова, каб пазбегнуць любых асацыяцый з гістарычным беларускім сцягам.
У Віцебскай вобласці ўлады вызначылася з кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі. Усяго вылучана восем кандыдатур
Абмеркаванне прэтэндэнтаў у верхнюю палату парламента адбывлося на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у Цэнтрвыбаркаме 4 красавіка, па ўсёй краіне, на сумесных пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання адбудуцца выбары членаў верхняй палаты парламента краіны. На Віцебшчыне выбары члены СР пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.
За «экстрэмізм» улады аштрафавалі дальнабойшчыка
Старшыня суда суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Віктар Баліка 7 сакавіка за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 1200 рублёў кіроўцу-дальнабойшчыка Сяргея Нікіціна. Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу "правапарушальніка".