Улады ствараюць бачнасць дапамогі людзям, якія маюць судзімасць
У некалькіх раёнах Віцебскай вобласці прайшлі акцыі пад назвай "Альтэрнатыва". Адбылася яна і ў Докшыцкім раёне, у будынку РАУС. Паводле сайта “Родныя вытокі”, у мэтах устаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў, асобамі, якія маюць судзімасць, аказання ім дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні, стварэння ў гэтай катэгорыі грамадзян альтэрнатывы вядзення прыстойнага ладу жыцця ў процівагу антыграмадскаму, 28 сакавіка ў аддзеле ўнутраных спраў Докшыцкага райвыканкама адбылося пасяджэнне наглядальнай камісіі.
Улады за атрыманую з-за мяжы грашовую дапамогу аштрафавалі жанчыну палітвязня
Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежную бязвыплатную дапамогу аштрафавала на 1000 рублёў палітвязня Людмілу Цыбульскую, якая адбывае хатнюю “хімію”. Таксама жанчына абавязана судом пералічыць у даход дзяржавы кошт атрыманай гуманітарнай дапамогі.
У Гарадку на экскурсію ў РАУС звадзілі выхаванцаў дзіцячага садка
Паводле раённай газеты «Гарадоцкі веснік», для дзяцей са старэйшай групы (5-6 гадоў) «правялі захапляльную экскурсію» і расказалі «пра цяжкасці, вялікую адказнасць і прэстыж прафесіі міліцыянта». Дашкольнікам паказалі і далі патрымаць у руках гумавыя дручкі і нават дазволілі прымерыць экіпіроўку – шлемы і бронекамізэлькі. Удзельнікамі экскурсіі сталі выхаванцы дзіцячага садка №2 – таго самага, дзе выхаваўчая работа з дзецьмі вядзецца ў ідэалагічным плане настолькі сур'ёзна, што часам выклікае шчыры рогат.