"Рычагі кіравання электаральнай дэмакратыяй адноўлены". Улады задаволены вынікамі выбараў у Віцебскай вобласці
Старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Зміцер Хома абвясціў папярэднія вынікі электаральнай кампаніі. Па ягоным даным ўсе прадстаўнічыя органы ўлады рэгіёну запоўнены новымі складамі дэпутатаў, выбраныя 14 дэпутатаў парламента, яўка выбаршчыкаў склала 75%.
У Віцебскай вобласці за выбарамі назіралі шэсць міжнародных назіральнікаў
У Віцебскай вобласці на мінулых на ўчастках для галасавання працавала каля 4 тыс. мясцовых і толькі 6 міжнародных наглядальнікаў, якія прадстаўлялі краін былога СССР, якія ўваходзяць у Садружнасць незалежных дзяржаў (СНД). Лідэрам думкі аб выбарах на Віцебшчыне стаў старшыня Пскоўскай абласной выбарчай камісіі Ігар Сопаў.
Улады спагналі з палітвязня маральную шкоду на карысць работніка міліцыі ў памеры 2500 рублёў
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 19 студзеня разгледзела пазоў аб пакрыцці маральнай шкоды, якую нібыта прычыніла палітзняволеная палачанка Кацярына Леў намначальніку ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніку міліцыі Ігару Падвойскаму. Вынікам разгляду іску стала рашэнне суддзі спагнаць з жанчыны на карысць міліцыянера маральнай шкоды на суму 2,5 тыс. рублёў. Разгляд грамадзянскай справы адбыўся з дапамогай дыстанцыйнай сувязі з выкарыстаннем праграмы Skype у зале суда Наваполацка.