Сопаў ужо другі раз удзельнічае ў назіральнай місіі ў Беларусі і пільна вывучае беларускі досвед арганізацыі “выбараў”.
З папярэдняй паездкі ў Беларусь, як прызнаўся расійскі чыноўнік, пераняў вопыт арганізацыі месцаў галасавання для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
На гэты раз адзначыў для сябе практыку прысутнасці на выбарчых участках валанцёраў, якімі, як правіла, выступаюць маладыя людзі, а таксама прыцягненне моладзі непасрэдна да работы ў выбаркамах.
«Штогод у Пскоўскай вобласці праводзіцца моладзевы выбарчы форум, гасцямі якога з'яўляюцца і хлопцы з Беларусі. У гэтым годзе адбудзецца ўжо пяты форум, на юбілей мы таксама запрашаем калег з брацкай краіны. У рамках мерапрыемства хочам абмеркаваць і падзяліцца досведам удзелу маладых людзей у працы выбарчых камісій, арганізацыю валанцёрскага суправаджэння галасавання» - паведаміў мясцовым журналістам Ігар Самоў.
Заўзята пскавіч расхваліў наяўнасць буфетаў на выбарчых участках.
«А самае прыемнае для мяне - гэта калі заходзіш на выбарчы ўчастак і адразу адчуваеш пах свежых булачак! У вас на выбарах працуе як мінімум два буфеты на кожным участку. На мой погляд, гэта вельмі важна: прыемна зайсці і акунуцца ў асаблівую душэўную атмасферу, што, безумоўна, здольна дадаткова прыцягнуць выбаршчыкаў на ўчасткі, - падзяліўся сваім ўраджваннем расіянін.
Аляксей Румін