13 лістапада суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" старонку «Алексей Чернов» у "Одноклассниках". Але ўказаная на сайце Міністэрства інфармацыі спасылка прыводзіць на старонку чалавека з іншым імем – «Константин Чернов». Змест старонкі дазваляе выказаць меркаванне, што вядзецца менавіта пра гэтага чалавека, а не пра «Аляксея». Апошні візіт Канстанціна Чарнова ў "Одноклассники" зафіксаваны 23 кастрычніка.
Канстанцін Чарноў пазнавальны і на старонцы ў TikTok, якая мае назву "Кастусь" і адрас @zyanon_litvin. Яе суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў таксама прызнаў "экстрэмісцкай". На гэтай старонцы ў асноўным размешчаны відэа з трэніровак Канстанціна і з ягонай працы – мужчына працуе ў кавярні.
Ягор Быкоўскі