Чаму адны прадстаўнікі ўладаў кажуць, што колькасць скаргаў ад насельніцтва расце, а другія – што змяншаецца?
Колькасць скаргаў, з якімі звяртаюцца людзі, некаторыя чыноўнікі спрабуюць інтэрпрэтаваць як крытэрый эфектыўнасці сваёй працы. Але наколькі ён аб'ектыўны – асобнае пытанне. Бо на фоне агульных сцвярджэнняў пра змяншэнне колькасці зваротаўчаста «выплываюць» лічбы, ў якімі «не паспрачаешся».
У дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Віцебску пастанавілі стварыць Цэнтр рускай мовы і культуры
Пагадненне пра стварэнне Цэнтра рускай мовы і культуры на базе абласной бібліятэкі 26 лістапада падпісалі дырэктарка ўстановы культуры Таццяна Адамян і кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Юрый Макушын. Апрача стварэння цэнтра, бакі дамовіліся пра «сістэмную працу, якая будзе напоўнена акцыямі і мерапрыемствамі». Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі ўжо перадала бібліятэцы 300 выданняў рускай класічнай і сучаснай літаратуры.
Навошта мясцовыя ўлады ўстанаўліваюць бронь для прыёму на работу асобных катэгорый грамадзян?
З боку ўладаў гэта падаецца як клопат пра слаба абароненыя катэгорыі насельніцтва, якія, маўляў, не могуць канкураваць на рынку працы, але мусяць быць працаўладкаваныя. На думку юрыста, тут маюць месца парушэнні правоў беларускіх грамадзян. Якія менавіта?