4 красавіка вядомы віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда выйшаў з ІЧУ пасля арышту, прысуджанага яму нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне. Пакуль ён быў у зняволенні, міліцыянты паспелі ад ягонага імя зарэгістравацца ў Telegram і прадаць канфіскаваны ў Хамайды стары, яшчэ «кнопачны» тэлефонны апарат...

Апублікавана ў Мірныя сходы

Пробашча рыма-каталіцкай парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах ксяндза Аляксандра Барана 4 красавіка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, 6 сутак святар ужо правёў за кратамі, таму засталося адбыць яшчэ 4 сутак. На свабоду ён павінен выйсці 8 красавіка, напярэдадні Пальмовай нядзелі, якую католікі адзначаць 10 красавіка.

Апублікавана ў Суд

У восень мінулага года ў Віцебску супрацоўнікамі Следчага камітэту супраць Яны Пінчук была распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

1 красавіка дзяўчыну затрымалі на наўпрост працоўным месцы, дэманстратыўна надзелі кайданкі і павезлі на допыты. Сёння, 4 красавіка, у судзе Наваполацка чакаецца разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай у дачыненні да Бахмутавай. Яе падазраюць у распаўсюджванні, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючую такую ​​дзейнасць. 

Апублікавана ў Затрыманьні

Вядомы віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч трое сутак адбыў у ізалятары часовага ўтрымання. Па выхадзе на волю ён паведаміў, што міліцыянты забралі ў яго ўсю аргтэхніку, таму ягоны youtube-канал, які мае больш за 45 тыс падпісчыкаў, пакуль застаецца без новых відэаролікаў. Ці выставілі яму абвінавачанне, блогер не паведамляе. І прычынаў затрымання не называе.

Апублікавана ў Свабода слова

Сам факт таго, што ў тэлефонах у людзей няма гэтых мэсэнджараў Telegram і Instagram, падаецца супрацоўнікам міліцыі дужа падазроным. Беспрэцэдэнтны выпадак адбыўся ў Гарадку з мясцовай жыхаркай, імя якой праваабаронцы пакуль не называюць: яе асудзілі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, сканфіскаваўшы тэлефон і ўсталяваўшы на яго Instagram.

Апублікавана ў Свабода слова

Ксяндза Аляксандра Барана затрымалі 24 сакавіка за «пікетаванне» праз фатаграфіі са сцягам Украіны і бела-чырвона-белым сцягам у сацсетцы. Пра гэта паведамляе “Наша ніва”.

Апублікавана ў Дыскрымінацыя

17 сакавіка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Мікалай Атрахімавіч спыніў адміністрацыйную вытворчасць у дачыненні да былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага па артыкуле 19.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суддзя палічыў, што міліцыі не ўдалося даказаць вінаватасць Жамчужнага ў здзяйсненні хуліганскага ўчынку. Калі доказы прысутнічалі, то абвінавачанаму пагражаў бы адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Прысуд уступіў у законую моц.

Апублікавана ў Суд

29-гадовы кіроўца легендарнага бел-чырвона-белага «Жывемабіля» Андрэй Кулакоў працуе цяпер валанцёрам на польска-ўкраінскай мяжы. Развозіць уцекачоў на такім жа самым бусе, як і «Жывемабіль», – на «Volkswagen T3». Але бус цяпер – жоўта-блакітны. Гаспадар назваў яго «Украінамабілем». Гэткім чынам дэманструе сваю падтрымку ўкраінцам і любоў да Кіева, які стаўся для беларуса другім домам. Пра гэта піша Белсат.

Апублікавана ў Акцыі