Ксяндза Аляксандра Барана з Лынтупаў датэрмінова выпусцілі з-пад арышту
4 красавіка суд Пастаўскага раёну прысудзіў пробашчу парафіі Святога апостала Андрэя 10 сутак арышту. Ксяндза прызналі вінаватым паводле двух адміністрацыйных артыкулаў – арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне) – за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў сацыяльных сетках, і арт. 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў) – за «лайкі» і каментары на інтэрнэт-рэсурсах, абвешчаных «экстрэмісцкімі». Адпаведна судовай пастанове, Аляксандр Баран меўся выйсці на волю 8 красавіка – з улікам тэрміну, праведзенага пад вартай яшчэ да суду. Але ўвечары 6-га красавіка ён апынуўся на волі.
Святлану Фірсаву вінавацяць у абразе Лукашэнкі, яна ў віцебскім СІЗА
Крымінальную справу супраць яе паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка дзяўчыну затрымалі проста на працы – 28-гадовая жыхарка гарадскога пасёлку Ветрына працуе ў Полацку ў стаматалагічнай клініцы. Некалькі дзён пасля затрымання яна знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Родныя чакаюць лістоў ад зняволенай, але іх пакуль няма.
Блогер Віталь Усціновіч: Пакуль больш не буду закранаць сітуацыю ў краіне
Віцебскі відэаблогер – падазраваны ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». З гэтай нагоды ён быў затрыманы на трое сутак, а ў яго дома правялі ператрус. У выніку ягоны смартфон быў канфіскаваны, і яго змест вывучаюць міліцыянты. А сам Віталь Усціновіч прыняў рашэнне больш не закранаць палітычныя пытанні. Пра гэта ён спавясціў падпісчыкаў у апошнім выпуску свайго відэаблогу.
У Воршы збіраюцца паставіць дублікат помніка, але аршанцам пра гэта не кажуць
«Аршанская газета» паведаміла, што на вуліцы Савецкай будзе ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Семья – залог мира». Яна мае з’явіцца на беразе Дняпра дзякуючы фонду «Созидающий мир» і асабіста ягонаму заснавальніку Вячаславу Заранкову. Замоўчваецца, што такі самы помнік летась быў усталяваны на Кіпры, у курортным горадзе Ай-Напа…