Выйшлі з друку новыя паштоўкі па малюнках Паўла Севярынца. Якраз да Вялікадня
Набор з 10-ці паштовак называецца « У сэрцы Беларусь». Гэта графічныя выявы храмаў – помнікаў архітэктуры. Сярод іх – віцебскія цэрквы Дабравешчання і Уваскрасення Хрыстова, а таксама глыбоцкія Траецкі касцёл і царквы Раства Багародзіцы. Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец даслаў гэтыя малюнкі ў сваіх лістах са Шклоўскай калоніі. А на волі ягоная жонка Вольга вырашыла зрабіць з іх паштоўкі.
Віцебскі чыгуначнік Сяргей Канавалаў прызнаны палітвязнем
49-гадовы Сяргей Канавалаў быў затрыманы 6 сакавіка за тое, што, «паддаўшыся заклікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў», рыхтаваўся да грамадска-небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю функцыянавання чыгуначнага транспарту. У прыватнасці, планаваў парушыць працу сістэм, адказных за бяспеку чыгуначнага руху. Дзеянні жыхара Віцебску кваліфікаваны як падрыхтоўка да акту тэрарызму, распачата крымінальная справа.
Рок-музыка Ігар Банцар заплаціць за камуналку віцебскай «хіміі», хаця не жыў там
Ігар Банцар па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна заплаціць 81 рубель 66 капеек папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 Віцебска і 64 рублі дзяржпошліны. Ігар настойваў, што яму няма за што плаціць. У спецінтэрнаце ВУАТ ён не знаходзіўся - яго рэгулярна адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Але суддзя Вольга Шуманская прыняла рашэнне не на карысць былога палітвязня.
Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу адміністратара ТК "Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни"
У Віцебскім абласным судзе яшчэ ў лютым да 7,5 гадоў калоніі асудзілі 52-гадовага жыхара Полацку Анатоля Мацулевіча. За стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому» яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Мужчына пад вартай утрымліваецца ўжо дзесяць месяцаў. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Яўген Буруноў.