«Скамячыў гэтае палотнішча і выкінуў яго». Віцябляніна судзяць за здзек над афіцыйным сцягам
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 23 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы за здзек над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК). 26-гадовага Дзмітрыя Карпінскага абвінавачваюць у тым, што ён сарваў з будынку сцяг, надарваў яго і выкінуў у сметніцу, а дрэўка зламаў. Калі віна будзе даказаная, мужчыне пагражае да трох гадоў калоніі. Сваю віну Карпінскі прызнаў часткова. Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 36 рублёў 67 капеек.
«Жыве Фландрыя!» У тэатры імя Якуба Коласа за гэтую фразу забаранілі спектакль
Віцебскія чыноўнікі адмянілі паказы спектаклю «Ціль» у Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа. Пасля прэм’еры, якая абылася 21 лістапада, пастаноўку наагул забаранілі і знялі з рэпертуару, піша Zerkalo.io. Прэм'ерай трагікамедыі «Ціль» коласаўцы адзначалі 95-годдзе тэатру.
Дубровенская актывістка дамаглася ўстаноўкі пандусу ў судзе, дзе яе неаднаразова судзілі
Вядомая ў Дуброўне актывістка Наталля Стрэльчанка паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пра тое, што ў мясцовым раённым судзе ўсталявалі нарэшце пандус для людзей з інваліднасцю. Яна дамагалася гэтага больш за два гады, знаходзячыся яшчэ ў Беларусі. Улетку 2021 году з прычыны ціску з боку сілавых структур Стрэльчанка была вымушаная пакінуць краіну.