Улады Браслава закрылі «Майстэрню братоў Лабуць», якая дапамагала інвалідам
21 кастрычніка Браслаўскі райвыканкам ліквідаваў cацыяльна-інфармацыйную ўстанову «Майстэрня братоў Лабуць». Закрытая ўладамі ўстанова давала ўнікальны анлайн сэрвіс для замовы і аплаты прадуктаў уласнага вырабу прадстаўнікам сацыяльна ўразлівай групе грамадзян. Браты Лабуці былі вядомыя тым, што цягам некалькіх гадоў праводзілі адзіны ў краіне пляжны оўпэн-эйр «Viva Braslav».
5 сутак арышту за фота ў нямецкай форме – тэатральным касцюме. Прысуд набыў законную моц
Суд Глыбоцкага раёну асудзіў 48-гадовага Андрэя Кулікоўскага на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за публічную дэманстрацыю фашысцкай сімволікі і атрыбутыкі (ч.1 арт. 19.10 КаАП). Мужчына – аматар гістарычнай рэканструкцыі, а нямецкая форма – тэатральны касцюм, у якім збіраўся здымацца ў кіно. Віцебскі абласны суд 17 лістапада адхіліў ягоную скаргу, а значыцца прысуд набыў законную моц. На разглядзе скаргі мужчына не прысутнічаў.