Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.
Івашкевіч, вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", што рыхтуе матэрыял пра магчымыя фінансавыя парушэнні падчас будаўніцтва стадыёна "Дынама" ў Мінску.
Ён спрабаваў узяць каментар для перадачы у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка, аднак супрацоўнікі будтрэста выклікалі міліцыю, якая затрымала журналіста.
Пазней Станіслава Івашкевіча адпусцілі, але ўзялі тлумачэнні і перапісалі дадзеныя.
Крыніца: Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар