- Катэгорыя: Вясна
Міліцыя пры праверцы выконвання рэжыму самаізаляцыі склала менш, чым за месяц, больш за 200 пратаколаў па ўсёй Беларусі. Пра гэта падчас стрыму паведаміла прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава, піша "Наша Ніва". На грамадзян, якія не выконваюць рэжым самаізаляцыі, складаюць адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне штрафам у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. Але, як запэўнівае Чамаданава, самы вялікі штраф — 45 базавых велічыняў. Тым часам, у Смаргоні каля цэнтральнай плошчы горада вісіць папярэджанне, што за парушэнне рэжыму самаізаляцыі магчымы арышт да 15 сутак. Як вядома праваабаронцам, суды па такіх справах праходзяць па відэасувязі праз Skype.
- Катэгорыя: Вясна
Мазырскаму актывісту Уладзіміру Неўмяржыцкаму паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку незалежнасці. Праваабаронцы перакананыя, што суддзі проста выпраўляюць уласную блытаніну, паведамляе palesse.press.
- Катэгорыя: Вясна
Палітычнаму зняволенаму Піліпу Шаўрову ў чарговы раз адмовілі змяніць меру стрымання, і ён надалей застаецца пад вартай. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла жонка Піліпа Вольга Шаўрова.
- Катэгорыя: Вясна
Нягледзячы на складаную сітуацыю з пандэміяй COVID-19, на 25 красавіка ў Беларусі прызначаны агульнарэспубліканскі суботнік. Але грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, не накіруюць на дапамогу медыкам у барацьбе з каранавірусам.
- Катэгорыя: Вясна
Днямі Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) апублікавала спіс рэкамендацый для Беларусі па выніках місіі экспертаў, якія ацэньвалі, як краіна змагаецца з каранавірусам. Сярод рэкамендацый беларускаму ўраду — адкласці ўсе масавыя зборы і імпрэзы. Пры гэтым улады Беларусі заяўляюць, што нават не разглядаюць магчымасць адмены або пераносу вайсковага параду 9 траўня. Па апошніх дадзеных, у Беларусі зафіксавана 7 281 выпадак захворвання каранавірусам. Негледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне, рэкамендацыі САЗ, адмену іншых мерапрыемстваў, беларускія ўлады не збіраюцца пераносіць традыцыйны парад перамогі, які ладзіцца штогод 9 траўня. З патрабаваннем адмяніць вайсковы парад, запланаваны ў Мінску 9 траўня, выступілі і беларусы. Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце "Зручны горад" яшчэ 29 сакавіка, і пад ёй падпісаліся больш за 7 тысяч чалавек. Міністр абароны Віктар Хрэнін адказаў на петыцыю, што парад і рэпетыцыі адмяняць не збіраюцца — гэта частка баявой падрыхтоўкі арміі.
- Катэгорыя: Вясна
22 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэсца працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы экалагічнага актывіста, праціўніка завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Яго вінавацяць у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка на днях падрыхтаваў і накіраваў спецдакладчыку ААН па Беларусі Анаіс Марэн паведамленне аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні 2019 года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.
- Катэгорыя: Вясна
Кампанія дапамогі беларускім лекарам ByCovid19 пачынае пошук псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў-валанцёраў, якія гатовыя працаваць на гарачай лініі для медыкаў, піша "Радыё Свабоды".
- Катэгорыя: Вясна
Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентуем трэці выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.