Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Як паведамляе праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, сёння днём ў Дубоўна быў затрыманы Міхаіл Чамурака. Мужчына паспеў паведаміць праваабаронцу пра сваё затрыманне, пазней яго адвезлі ў Оршу. 

Жонка Міхаіла Чамурака накіравалася ў Оршу, каб перадаць таблеткі мужу, бо ў яго ёсць захворванне сэрца. Жанчыне доўгі час не казалі, дзе знаходзіцца затрыманы. Але пасля ппаведамілі, што праз гадзіну над Міхаілам Чамурака адбудзецца суд. 

У чым абвінавачваюць затрымага - дакладна невядома, але хутчэй за ўсё гэта звязана з несанкцыянаваным "кармленнем галубоў", якое адбылося ў Оршы 10 траўня. 

Крыніца: Затрыманы Міхаіл Чамурака, яго чакае суд