- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх жадаючых абмеркаваць важны аспект выбарчай працэдуры – назіранне.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту грамадскія актывісты распавядаюць свае гісторыі знаходжання ў міліцыі. Як піша MSPRING.ONLINE, Андрэй Бодзілеў, мабыць, трапіў у самыя жорсткія ўмовы, чакаючы суду. У святочны дзень 9 траўня ў 8:40 раніцы ў дамафон яго кватэры патэлефанавала міліцыя з патрабаваннем адчыніць дзверы. Актывіст выйшаў з кватэры і ўжо на лесвіцы сустрэўся з двума супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС, якія настойліва прапанавалі прайсці з імі ў аддзяленне, каб, па іх выразе, «пагаварыць пра мітынг».
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі праходзяць першыя паседжанні толькі што сфармаваных тэрытарыяльных камісій. У Мінску на некаторых паседжаннях ажыццяўляюць назіранне назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Ці паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя з COVID-19 на працу выбаркамаў, і ці змянілася нешта ў іх працы ў параўнанні з іншымі выбарчымі кампаніямі – распавялі назіральнік Аляксей Лойка і назіральніца Наталля Сацункевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні беларускімі ўладамі правоў расстралянага ў 2016-м годзе Генадзя Якавіцкага. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які прадстаўляе яго інтарэсы ў Камітэце ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні беларускімі ўладамі правоў расстралянага ў 2016-м годзе Генадзя Якавіцкага. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які прадстаўляў яго інтарэсы ў Камітэце ААН.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні дыстанцыйна фармаваліся тэрытарыяльна-выбарчыя камісіі. Ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных партый у іх не трапіў. Былі арганізаваныя відэатрансляцыі пасяджэнняў прэзідыумаў з гарвыканкаму і аблвыканкаму. Трансляцыя з гарвыканкаму, праўда, была арганізавана кепска – у канцы яна абарвалася, відаць з тэхнічных прычын. Галасаванне па 10 кандыдатурах ў ТВК Кастрычніцкага раёну Гародні назіральнікі і выбарцы не маглі ўбачыць. Фармальна гэта парушэнне выбарчага кодэксу, а менавіта артыкулу 13. Што характэрна, ніякіх тлумачэнняў з боку гарвыканкаму на афіцыйным сайце на гэты конт не з'явілася.
- Катэгорыя: Вясна
З раніцы 21 траўня ў Маладзечна працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. Пасля абеду ў Вілейцы будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнка па дапрацаваных пратаколах. Нагадаем, 20 траўня ў судзе Маладзечанскага раёна пачалося судовае пасяджэнне над Паўлам Пясковым. Разглядалася адразу два сладзеных пратаколы ў дачыненні да актывіста за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), а менавіта: сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 15 красавіка, а таксама ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы
- Катэгорыя: Вясна
Калегія Вярхоўнага суда па прымінальных справах 22 траўня будзе разглядаць апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенцу Зміцеру Фурманаву 20-га траўня патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся участковым, і паведаміў, што ў дачыненні яго заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнік міліцыі намагаўся выцягнуць Фурманава на размову.