Бэрбель Кофлер, Фота photothek.net 20 траўня Упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па пытаннях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Бэрбель Кофлер выступіла з заявай у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і блогераў у Беларусі.

Скрыншот з запісу пасяджэння па фармаванні ТВК 21 траўня для грамадскасці сталі даступнымі вынікі сумеснага паседжання Смаргонскага райвыканкама і прэзідыўма Савета дэпутатаў, якое адбылося 20 траўня. На гэтым пасяджэнні сфармавалася Смаргонская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Беларусі.

Фота Tut.by Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прадставіла ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі ліст з тлумачэннем сваёй пазіцыі па сітуацыі, звязанай з будаўніцтвам акумулятарнага завода каля Брэста і выпадкамі затрыманняў актывістаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Экадома.

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб правесці “размову”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў. Сочаць яны і за рознымі мерапрыемствамі (такімі як лекцыя па правах жывёлаў), а таксама недзяржаўнымі культурніцкімі імпрэзамі (напрыклад, “Мова нанова”). Сабраныя ў выпуску падкаста гісторыі — толькі кропелька ў моры сачэння КДБшнікаў за сваімі грамадзянамі.

Першае паседжанне Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі адбылося 21 траўня. На ім прысутнічаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка. Як ён паведаміў, сябры мясцовай камісіі на першым жа паседжанні "дэманстратыўна ігнаравалі санітарныя нормы ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй", а прадастаўленне назіральніку магчымасці азнаёміцца з пратаколамі камісіі "нагадвала гульню ў напарсткі". Як распавёў назіральнік, паседжанне адкрыў грамадзянін, які не прадставіўся. На паседжанні быў абраны старшыня Салігорскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Н. Маскевіч, былы начальнік ідэалагічнага аддзелу Салігорскага райвыканкаму (у цяперашні час пенсіянер), які з'яўляўся старшынёй Салігорскай акруговай камісіі № 68 на апошніх парламенцкіх выбарах.

Гарадзенскія назіральнікі Віктар СазонаўРаман ЮргельАндрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярнуліся ў ЦВК і да старшыні аблвыканкаму Краўцова В.У. з адпаведнымі лістамі, у якіх указваюць на праблемы ў відэатрансляцыя з сумеснага пасяджэння прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, калі тыя стваралі Ленінскую і Кастрычніцкую раённыя выбарчыя камісіі. Справа ў тым, што пасяджэнне не адпавядала патрэбным крытэрам, таму што прамая трансляцыя рэзка перапынілася праз 42 хвіліны пасля пачатку і больш не аднаўлялася, і нават у запісу не паўтаралася.

Слаўгарадскі райвыканкам. Фота з сайта slavgorod.gov.by У Магілёўскім рэгіёне райвыканкамамі таксама ўведзены шэраг забароненых месцаў для правядзення пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты з 21 траўня па 19 чэрвеня 2020 года.