- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Агульныя высновы
- Катэгорыя: Вясна
Сумеснае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкаму і Прэзідыума Магілёўскага аблсавету дэпутатаў па стварэнні Магілёўскай абласной камісіі адбылося 19 траўня і прайшло без прадстаўнікоў палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў і СМІ. Выключэнне было зроблена для старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава – паколькі ён сам быў вылучаны ў склад камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскія гарадскія структуры Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” падалі скаргі ў Мінскі гарадскі суд з мэтай аспрэчыць рашэнні аб неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных выбарчых у сталіцы, піша narodny.org. Разгляд скаргі Партыі БНФ на фармаванне тэрытарыяльных камісій прызначаны ў Мінскім гарадскім судзе 22 траўня, на 16.00. Інтарэсы партыі ў судзе будзе прадстаўляць сябра Сойму Юрый Чавусаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 22 траўня разглядаў справу актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Саламаненкі, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «кармленьні галубоў». Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", суддзя Алена Цыганкова аштрафавала яго на 540 рублёў, але рашэнне прымала за закрытымі дзвярыма і без удзелу самога абвінавачанага.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскія гарадскія структуры Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” падалі скаргі ў Мінскі гарадскі суд з мэтай аспрэчыць рашэнні аб неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных выбарчых у сталіцы, піша narodny.org. Разгляд скаргі Партыі БНФ на фармаванне тэрытарыяльных камісій прызначаны ў Мінскім гарадскім судзе 22 траўня, на 16.00. Інтарэсы партыі ў судзе будзе прадстаўляць сябра Сойму Юрый Чавусаў.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 19 траўня прыняла пастанову аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў пяці "кандыдатаў пратэсту" з Віцебскай вобласці. Трое з іх – Наталля Стрэльчанка, Аляксандар Якушкоў і Уладзімір Кійко – падалі на гэтае рашэнне скаргі ў Вярхоўны суд, паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі адбыўся важны этап выбарчай кампаніі – фармаванне тэрытарыяльных камісій. Па сутнасці, менавіта чальцы гэтых камісіяў адказваюць за ўсе арганізацыйныя пытанні выбараў. Артыкул 40 Выбарчага кодэкса вызначае паўнамоцтвы тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Так, члены тэрытарыяльных выбаркамаў кантралююць складанне спісаў грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, забяспечваюць участковыя камісіі бюлетэнямі, кантралююць ініцыятыўныя групы пры зборы подпісаў, забяспечваюць дакладнасць дадзеных аб колькасці гэтых подпісаў, падводзяць вынікі аб колькасці прагаласаваўшых грамадзян, устанаўліваюць вынікі галасавання па сваёй тэрыторыі і выконваюць яшчэ шэраг паўнамоцтваў па арганізацыі выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Афіцыйны сайт адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля апублікаваў звесткі аб персанальным складзе раённай камісіі па прэзідэнцкіх выбарах. Доўгатэрміновы назіральнік Леанід Судаленка прааналізаваў склад камісіі ў параўнанні з мінулымі выбарамі прэзідэнта ў 2015 годзе, паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебска Леанід Свецік накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію аб недопуску яго на пасяджэнне Кастрычніцкай раённай камісіі гораду.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская і журналіст Уладзімір Хільмановіч даслалі ліст у Цэнтральную выбарчую камісію, у якім указалі на недапушчальнасць дыскрымінацыі беларускай мовы, а таксама беларускамоўнага выбаршчыка па моўнай прыкмеце на сайце ЦВК. Беларускамоўная версія сайту Цэнтрвыбаркама не ўтрымлівае раздзелу "Выбары і рэферэндумы". Менавіта ў такім раздзеле на рускамоўнай версіі сайта знаходзіцца ўся неабходная і бягучая інфармацыя пра выбарчыя кампаніі ў Беларусі: гэта і заказадаўчыя акты, пастановы, каленарныя планы, асноўныя навіны кампаніі і шмат іншага. Фактычна карыстальнікам беларускамоўнай версіі сайта немагчыма даведацца пра ход цяперашняй кампаніі. Сярод "галоўных падзей" на беларускамоўнай старонцы сайта - Выбары дэпутатаў ніжняй палаты Рэспублікі Таджыкістан,выбары ў Мілі Мэджліс Азербайджанскай Рэспублікі і г. д.