- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 24 траўня, у Мінску прайшоў пакуль самы масавы ў Беларусі збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На пляцоўцы каля Камароўскага рынку збіралася адначасова не менш за 500 чалавек, а чэргі расцягваліся прыкладна на 300 чалавек. На мітынгу-пікеце за збор подпісаў, як адзначыў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч, акрамя выбаршчыкаў, сябраў ініцыятыўных груп, асоб, якія вылучаюцца ў кандыдаты, на пікеце прысутнічалі таксама прадстаўнікі выбарчых камісій, якія адразу правяралі падпісныя лісты і фіксавалі парушэнні. Як паведамляе bchd.info, было зафіксаванае парушэнне і на пікеце сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля адбыцця пакарання 10-ю суткамі арышту з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю магілёўскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы, паведамляе БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
Рэчыца стала першым горадам усходняга Палесся, дзе назіральнікі заўважылі пікеты для збору подпісаў за прэтэндэнтаў на кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі. Як паведаміў назіральнік кампаніі «Правабаронцы за свабодныя выбары» Валер Пуціцкі, на выходных у горадзе на рынку «Славянскі» месціўся пікет, на якім збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта. сустаршыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева.
- Катэгорыя: Вясна
У Слуцку ў панядзелак, 25 траўня, ў 12 гадзін распачаўся пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткаў у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пікет праходзіць на вуліцы Слуцкіх паясоў. Недалёка ад месца пікета будуецца новы дом мэра Слуцка. Кіруе ініцыятыўнай групай у Слуцку блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Юры Мяцельскі, у будні дзень за паўгадзіны часу на пікет сабрался каля 60 чалавек. Сярод іх – сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, выбаршчыкі, журналісты. Людзі збіраюцца насупраць новага дома мэра.
- Катэгорыя: Вясна
Суд не задаволіў скаргу сябры АГП з Гомеля Уладзіміра Кацоры на неўключэнне яго ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
Суд не задаволіў скаргу сябры АГП з Гомеля Уладзіміра Кацоры на неўключэнне яго ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
У першыя выходныя пасля пачатку збора подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Гародні праявілі сваю актыўнасць два прэтэндэнты на гэты пост. У суботу, 23 траўня, незалежныя назіральнікі зафіксавалі першы ў Гародні пікет па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты. У горад над Нёманам са сталіцы прыехаў са сваёй камандай Сяргей Чэрачэнь, старшыня партыі БСДГ.
- Катэгорыя: Вясна
На палітыка Мікалая Статкевіча складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю, да якой прыраўнялі ўскладанне кветак 8 траўня да помніка савецкім салдатам на Вайсковых могілках. Пра гэта Статкевіч заявіў 24 траўня на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч, які прысутнічаў на выдачы пасведчанняў сябрам ініцыятыўнай групы былога банкіра і кіраўніка “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі, з'явілася інфармацыя, што некаторыя так і не атрымалі свае пасведчанні. Гэта значыць, што людзей, якія змогуць збіраць подпісы за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты, можа стаць на парадак менш. "Гаворка можа ісці пра 300 чалавек. Пакуль няма дакладнай інфармацыі ў чым прычына – у тэхнічных памылках пры падачы інфармацыі ў Цэнтрвыбаркам ці ЦВК, сапраўды, безпадстаўна не выдала пэўнай колькасці пасведчанняў сябрам ініцыятыўнай групы", – распавядае Алег Пашкевіч.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 21 траўня распачаўся чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп. Каб вылучыць свайго кандыдата ў прэзідэнты сябры ініцыятыўных груп павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Калі ініцыятыўныя групы выбіраюць збор подпісаў шляхам пікетавання, то яны павінны праводзіцца ў незабароненых мясцовымі райвыканкамі месцах. Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня ўключна.