Раніцай 8 чэрвеня стала вядома, што стваральніцу чату “Краіны для жыцця” Маскоўскага раёна г. Мінска Юлію Гаўрылаву выклікаюць у міліцыю. Супрацоўнік РАУС не паведаміў пра прычыны выкліку і статус жанчыны, сказаў, што з ёй проста паразмаўляюць. Дома ў адміністратара браслаўскага канала “Краіна для жыцця” Канстанціна Далецкага ў 11 гадзін дня праводзяць вобшук.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале “Рэпрэсіі ў Беларусі”, у яго канфіскоўваюць камп’ютарную тэхніку і забралі SIM-карту. Супрацоўнікі міліцыі прывезлі з сабой двух мясцовых жыхароў, якія напэўна прысутнічаюць у якасці панятых.
Нагадаем, зараз за кратамі знаходзіцца блогер, аўтар youtube-канала "Краіна для жыцця" Сяргей Ціханоўскі, мадэратар сацсетак ініцыятывы Дзмітрый Папоў, аўтар youtube-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімір Няронскі і шэраг іх паплечнікаў.
Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў
Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
Крыніца: Ціск на адмінаў тэлеграм-каналаў “Краіны для жыцця” працягваецца