Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org Валанцёраў і іх дапамогу ў сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне складана пераацаніць. Практычна кожны дзень узнікаюць новыя групы па розных напрамках: пошук зніклых пасля разгонаў мірных дэманстрацый, дапамога тым, хто выходзіць з ІЧУ, аўтадапамога, юрыдычныя і медыцынскія кансультацыі і многае іншае.

Па стане на 19 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядома, што пяць палітычных зняволеных па "справе Ціханоўскага" перавялі з мінскага следчага ізалятара №1 у СІЗА ў Жодзіне. У сувязі з галадоўкай пад сценамі СІЗА на Валадарскага сваякоў і дзяўчыны Зміцера Фурманава, палітвязня перавезлі ў Жодзіна яшчэ 29 ліпеня. Напярэдадні Дня народзінаў палітвязня Сяргея Ціханоўскага, 17 жніўня, па прычыне запланаваных акцый падтрымкі палітвязня ў жодзінскае СІЗА вывезлі і Ціханоўскага.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. Глеба затрымалі 11 жніўня каля гандлёвага цэнтра "Скала". Паводле яго словаў, супрацоўнікі АМАПа затрымалі яго, калі ён проста ішоў па вуліцы ў навушніках. Наступныя трое сутак хлопец быў у Маскоўскім РУУС, на Акрэсціна і ў ЛПП №3 пад Слуцкам. Глеб распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэты час.

Пратэсты ў ноч з 9 на 10 жніўня. Фота "Нашай Нівы" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, у дачыненні да якіх былі распачатыя крымінальныя справы пасля затрыманняў на акцыях пратэсту, якія пачаліся пасля выбараў прэзідэнта. Па стане на 19 жніўня "Вясне" вядома больш чым пра 60 падазраваных па такіх справах у розных гарадах Беларусі.

Спэцназ затрымлівае аўтамабіліста за тое, што ён сігналіў ў падтрымку пратэстоўцаў. Фота: tut.by У сувязі з інфармацыяй аб шматлікіх затрыманнях грамадзян, якія зараз адбываюцца па ўсёй тэрыторыі краіны ў межах узбуджанай 9 жніўня крымінальнай справы па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), мы, прадстаўнікі ПЦ “Вясна”, адзначаем наступнае:

Разгон у Мінску. Фота: АР Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў пачынае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

18 жніўня незалежныя прафсаюзы, якія ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, заявілі, што бяруць на сябе каардынацыю працы для стварэння агульнанацыянальнага стачачнага камітэта. Пра гэта паведамляе praca-by.info. "Сёння было аднагалосна прынята заява Беларускага кангрэса Дэмакратычных прафсаюзаў і ўсіх незалежных прафсаюзаў у яго ўваходзяць. Мы гатовыя дапамагчы працоўным краіны арганізаваць стачачныя камітэты і накіраваць іх у рэчышча выканання патрабаванняў, вылучаных беларускай грамадскасцю. Гэта не спроба перахапіць у кагосьці ініцыятыву. Ініцыятыва ў нашай краіне сёння належыць народу і працоўным калектывам. Без выразнай пазіцыі і салідарнасці ўсіх працоўных калектываў патрабаванні, якія сёння вылучаюць грамадзяне Беларусі могуць застацца толькі на паперы",– заявіў лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч.

Дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую арганізавала швейцарска-нямецкае праваабарончае НДА “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Віталя Шклярава.

У ваенным шпіталі Мінску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Пра гэта TUT.BY распавялі сваякі берасцейца. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Брэста падчас пратэстаў, піша tut.by. Сваякі двое сутак не маглі знайсці Генадзя Шутава. Высветлілі, што яго даставілі спачатку ў Брэсцкую абласную бальніцу, а затым верталётам пераправілі ў ваенны шпіталь у Мінск. Дачка Людміла распавядала TUT.BY, што ў бацькі агнястрэльная траўма, "пашкоджанні мозгу цяжкія і шырокія, лекары не даюць ніякага прагнозу".