Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі. Фота: TUT.BY Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі рэкамендавала пазбавіць ліцэнзіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук, паведамляе TUT.BY. Рашэнне прынята на пасяджэнні камісіі 15 кастрычніка.

Каля 15 гадоў Расціслаў гуляе ў амерыканскі футбол за каманду "Мінскія Зубры". Дарэчы, там ён і пазнаёміўся з будучай жонкай: яна танцавала ў групе падтрымкі. Па стане на 15 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 94 палітвязняў. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 32-гадовага Расціслава Стэфановіча, сябра пашыранага складу Каардынацыйнай рады, затрымалі і збілі 29 верасня. Абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса мужчыну прад’явілі 9 кастрычніка. Жонка Расціслава распавяла "Вясне" аб ночы пасля затрымання, чаканні мужа і малюнках дачкі.

У Рэчыцы, Мазыры і Калінкавічах адбыліся затрыманні людзей, якія аказвалі валанцёрскую дапамогу падчас выбараў камандзе Святланы Ціханоўскай. Пры гэтым праз некаторы час людзей вызвалілі, але сілавікі забралі ў іх тэхніку і электронныя носьбіты інфармацыі.

15 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

Таццяна Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту і іншыя формы пераследу грамадзян за апошнія дні.

Пошта вярнула капэрту з некалькімі асобнікамі газет “Новы” час” і “Літаратура і мастацтва”, якія былі адпраўленыя палітвязню Паўлю Севярынцу ў следчы ізалятар №1 Мінска.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.  Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка правёў аналіз інфармацыі аб сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў папраўчых установах Беларусі, а таксама іх забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны з дапамогай дзяржзакупак.

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org Прайшоў амаль месяц з моманту затрымання праваабаронцы "Вясны", каардынатаркі Валанцёрскай службы арганізацыі Марфа Рабковай. Яна была затрымана 17 верасня і змешчаная пад варту. Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай, а Amnesty International —  вязнем сумлення.

Фота з тэлеграм-канала Следчага камітэта У Баранавічах праз разбітае вакно ў будынку пракуратуры да шэрагу актывістаў анархісцкага руху прыйшлі з вобшукамі.

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што пасля акцый пратэсту 9-10 жніўня ў Пінску былі распачатыя крымінальныя справы аб масавых беспарадках мінімум на 13 чалавек.    У матэрыялах крымінальных справаў фігурантаў, так званай "Пінскай справы", адзначаецца, што "у перыяд часу з 20 гадзін 9 жніўня да 3 гадзін 10 жніўня, знаходзячыся на тэрыторыі горада Пінска, у тым ліку паблізу адміністрацыйнага будынка Пінскага гарвыканкама, дзейнічаючы наўмысна ў групе з Раманам Багноўцам, Станіславам Міхайлавым, Артурам Халімончыкам, Вячаславам Рагашчуком, Аленай Маўшук, Алегам Рубцом, Даніілам Богнатам, Рыгорам Гунько, Вячаславам Шаляметам, Канстанцінам Шырокіх, Сяргеем Ляжэнка, Андрэем Мацуком, Ігарам Салаўём [13 чалавек] і іншымі неўстаноўленымі асобамі, удзельнічалі ў масавых беспарадках, якія суправаджаліся пагромамі, знішчэннем маёмасці, гвалтам над асобай, якія выявілася ў прычыненні цялесных пашкоджанняў і нанясенні пашкоджанняў супрацоўнікам органаў унутраных справаў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса".