- Катэгорыя: Вясна
Часам на акцыях сілавікі забіраюць бел-чырвона-белыя сцягі і не вяртаюць іх пратэстуючым. Улады спрабуюць абгрунтаваць гэта тым, што выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі ў Беларусі на масавых мерапрыемствах забароненае. З юрыстам “Вясны” Аляксеем Лойка мы разабралі сітуацыю з адбіраннем сцягоў у 73-гадовай актывісткі Ніны Багінскай. Ці сапраўды выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі на акцыях забароненае, ці маюцца ў сілавікоў паўнамоцтвы забіраць сцягі і потым іх не вяртаць — у нашым матэрыяле.
- Катэгорыя: Вясна
Учора падчас Маршу пенсіянераў сілавікі паводзілі сябе досыць жорстка ў дачыненні да людзей сталага ўзросту. Вядома пра прымяненне слезацечнага газу і светлашумавых гранат. Падчас Маршу таксама адбываліся і затрыманні.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 13 кастрычніка, праходзяць суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту ў Мінску і рэгіёнах, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Ляхавіч Анатоль Кулік амаль штодня выходзіць у цэнтр горада разам з аднадумцамі, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю наконт масавых рэпрэсій, якія больш за два месяцы працягваюцца ў Беларусі. У інтэрвію праваабаронцам ён распавядае аб тым, як праходзяць пратэсты ў невялікім палескім райцэнтры на Берасцейшчыне, пра стаўленне супрацоўнікаў міліцыі да мітынгоўцаў і пра спецыфіку судоў над затрыманымі ўдзельнікамі акцый.
Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка
- Катэгорыя: Вясна
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка Мінск, 13 кастрычніка 2020 г.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па стане на 12 кастрычніка налічваецца 95 палітычных зняволеных. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 18-гадовы актывіст анархісцкага руху Іван Красоўскі быў затрыманы ў жніўні і жорстка збіты сілавікамі, пасля чаго трапіў у бальніцу і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку. У канцы верасня яго зноў затрымалі, але цяпер яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. "Вясна" паразмаўляла з сябрамі Івана, праглядзела відэа, дзе Іван падрабязна распавядае пра збіццё і катаванні з боку сілавікоў, якім ён падвергнуўся 12-13 жніўня, — публікуем хроніку пераследу палітвязня Івана Красоўскага. Першы раз Івана Красоўскага затрымалі 12 жніўня на вакзале на "курылцы" ў Мінску. Як распавядае ягоны сябар Міша, да Івана тады падышлі два міліцыянты патрульна-паставой службы і сказалі, што на хлопца нібыта ёсць арыенціроўка і яго, напэўна, шукае мама. Міліцыянты сказалі, што яму неабходна прайсці за імі ў пастарунак.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 12 кастрычніка, у Мінску і некаторых гарадах Беларусі працягваецца пераслед грамадзян за ўдзел у масавых мерапрыемствах у поствыбарчы перыяд.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі Хельсінскскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саяна пра ціск на адваката Аляксандра Пыльчанку ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваёй прафесійнай дзейнасці. Падобнае паведамленне накіраванае таксама на адрас Спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 12 кастрычніка, пачынаюцца суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту ў Мінску і рэгіёнах, што адбыліся ў суботу і нядзелю. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў