- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маладзечанскага раёна 16 кастрычніка судзілі палітвязня Паўла Пяскова паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у вераснёвым шэсці, піша "Рэгіянальная газета". Па інфармацыі "Рэгіянальнай газеты" палітвязня этапавалі з жодзінскага ІЧУ ў маладзечанскі ІЧУ 13 кастрычніка. 16 кастрычніка прайшло судовае пасяджэнне праз відэаканферэнцсувязь. Яго прызналі вінаватым па ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1 375 беларускіх рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
У Баранавічах праз разбітае вакно ў будынку пракуратуры да шэрагу актывістаў анархісцкага руху прыйшлі з вобшукамі.
- Катэгорыя: Вясна
Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што 13 кастрычніка атрымала ліст ад брата, дзе ён працягвае скардзіцца на сваё здароўе. Нагадаем, пасля збіцця на працягу трох дзён пасля затрымання 10 жніўня палітвязень да гэтага часу скардзіцца на болі, шум і звон у галаве. Лекар у СІЗА сказала яму, што гэта можа быць "кровазліццё, страсенне мозгу або траўма галавы". Родныя Вячаслава настойваюць, што яму неабходна паўнавартаснае абследаванне галавы для належнага лячэння ў адпаведнасці з дыягназам. Яны асцерагаюцца пагаршэння стану яго здароўя. "Здароўе ў мяне як і было. Галава пабольвае і звініць, жывот нармальна, часам злева-ніз паколвае, а так усё астатняе норм. Я так наогул думаў, што лепш абследавацца, але нефіга тут нельга. Я думаю, што спецыяльна не абследуюць, каб не было заключэння.
- Катэгорыя: Вясна
У Савеце па правах чалавека ААН 16 кастрычніка адбыўся сайд-івент па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства праходзіла з анлайн удзелам беларускіх праваабаронцаў пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Фонда Дамоў правоў чалавека (HRHF) ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, мы публікуем на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 37-гадовага грузчыка Віктара Кнігу затрымалі ўначы 10 жніўня ў Мінску, калі ён катаўся на ровары і глядзеў, што адбываецца на вуліцах ягонага горада. Пасля гэтага Віктар правёў 15 сутак на Акрэсціна. Мінчанін распавёў «Вясне», як ён трапіў у сюжэт БТ, дзе яго прадставілі як удзельніка масавых беспарадкаў з Расіі, як яго судзілі ў адных трусах у ЦІПе, як на Акрэсціна прыязджаў «высокапастаўлены чыноўнік», як ён адбываў ўсе 15 сутак толькі з-за наяўнасці судзімасцяў і як на яго распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 КК, але не распачалі справу па факце збіцця яго пры затрыманні і на Акрэсціна.
- Катэгорыя: Вясна
Да Ірыны Вярбіцкай, жонкі збітага і затрыманага медыка Андрэя Вярбіцкага на работу прыязджалі супрацоўнікі міліцыі. Яны запатрабавалі, каб жанчына паехала з імі на размову.
- Катэгорыя: Вясна
Раней заяўлялася, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук. Аднак толькі сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі ўпершыню пракаментаваў інфармацыю аб вышуку Святланы Ціханоўскай. СК паведамляе, што Святлана знаходзіцца ў ліку "прыцягнутых да крымінальнай адказнасці" асоб па справе Каардынацыйнага савета і "аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненым з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт".
- Катэгорыя: Вясна
16 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах.
- Катэгорыя: Вясна
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" распаўсюдзіў заяву, у якой патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць сябра Рады арганізацыі Леаніда Мархоткі і вызваліць яго ад адбыцця адміністрацыйнага арышту. Заява размешчаная на сайце праваабарончай арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" назіралі за крымінальным працэсам над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым, абвінавачаным па ч.2 арт. 363 КК Рэспублікі Беларусь (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з прымяненіме гвалту). У выніку Павел Пяскоў быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Уладзіслаў Еўсцігнееў - на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Да якіх высноў прыйшлі праваабаронцы пасля маніторынгу судовых пасяджэнняў па гэтай справе?