Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org Прайшоў амаль месяц з моманту затрымання праваабаронцы "Вясны", каардынатаркі Валанцёрскай службы арганізацыі Марфа Рабковай. Яна была затрымана 17 верасня і змешчаная пад варту. Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай, а Amnesty International —  вязнем сумлення.

Праваабаронцы лічаць, што затрыманнем Марфы Рабковай беларускія ўлады вырашылі адпомсціць і запалохаць валанцёраў за іх актыўную дзейнасць па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі і па дапамозе пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.

"Вясна" падрыхтавала фільм пра Марфу —  пра яе дзейнасць у якасці каардынатаркі валанцёраў і пра яе затрыманне. 

Напішыце ліст салідарнасці Марфе!

Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковай

Крыніца: "Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў". Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову Відэа