- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Мікіта Ігнацюк пасля адміністрацыйнага арышту на 15 дзён зноў затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна як падазраваны паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», перадае інфармацыйны рэсурс «Першы рэгіён». 4 кастрычніка ў Мінску на Маршы пратэстоўцы раскамплектавалі вадамёт, а фота маладога чалавека з гідрантам з'явілася ў сацыяльных сетках.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Самуэль Кагалаці (Палата прадстаўнікоў, Бельгія), Дзітмар Кёстэр (Еўрапейскі парламент, Германія) і Урсула Гродэн-Краніх (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” Ігната Сідорчыка, Дзяніса Кірэшчанкі і Дзяніса Чыкалёва. Юрген Хардт, прадстаўнік парламенцкай групы ХДС/ХСС па замежнай палітыцы ў нямецкім Бундэстагу, стаў “хросным” палітвязня Ігната Сідорчыка. Ён заявіў:
- Катэгорыя: Вясна
У пінскіх палітвязняў праходзяць дома ператрусы. Следчыя апісваюць іх маёмасць і накладаюць на яе арышт. Аднак пры ўручэнні адпаведных дакументаў блытаюць фігурантаў "пінскай справы": праводзяць ператрус у доме аднаго чалавека, а пастанову ўручаюць іншага. Сваякі пінскіх палітвязняў паведамляюць, што ператрус быў праведзены ў доме 19-гадовага Данііла Богната. Аднак яго сваякам уручылі пастанову аб накладанні арышту на маёмасць іншага палітвязня — Вячаслава Рагашчука.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 21 кастрычніка, ў Мінску і рэгіёнах суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці ціску і затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі занепакоеныя частымі выпадкамі ціску, затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Так, у цяперашні час у месцах пазбаўлення волі знаходзіцца Марыя Рабкова, каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна», да 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў агульнай складанасці прысуджаны Леанід Мархотка, доўгатэрміновы назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ад РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт». Маюцца і іншыя факты аказання ціску, затрыманняў беларускіх праваабаронцаў пры выкананні імі сваіх прафесійных абавязкаў. Пра што беларускімі праваабаронцамі неаднаразова рабіліся адпаведныя заявы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабрончы цэнтр “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" правялі прэс-канферэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў чалавека ў Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
Пракурор Сяргей Габруковіч, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе маладзечанцаў, абвінавачаных па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, прынёс пратэст на прысуд палітвязню Паўлу Пяскову. Ён разгледзеў на відэа кут падзення АМАПаўца Якавенкі пры патасоўцы з маладзечанцамі, і настойвае, каб суд уключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову пашкоджанне левага калена і калашыны супрацоўніку АМАПу. Прысуд у дачыненні да Уладзіслава Еўсцігнеева, другога фігуранта "маладзечанскай справы", пракурор не апратэстоўвае. Пра гэта паведаміла праваабаронцам "Вясны" дзяўчына Паўла Пяскова Вераніка Французава. Пракурор лічыць, што прысуд падлягае змяненню з прычыны неадпаведнасці высноў суда, выкладзеных у прысудзе, фактычным абставінам крымінальнай справы. Прэтэнзія Габруковіча заключаецца ў тым, што суд не ўключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову, што ён пашкодзіў левую каланіну супрацоўніку АМАПу Вячаслаў Якавенку і прычыніў яму цялеснае пашкоджанне ў выглядзе ранкі на левым каленным суставе. На думку пракурора, гэта было даказана ў судзе.
- Катэгорыя: Вясна
41-гадовага скульптара з Фаніпаля Дзмітрыя Чарныша затрымалі ўвечары 7 кастрычніка, калі ён маляваў на прыпынку каля горада чырвоную лінію. Яго збілі, распылілі газ пры затрыманні, патрабавалі на камеру прызнацца, колькі яму плацяць і хто арганізатар, а потым асудзілі на 135 рублёў штрафу і 5 сутак арышту. Дзмітрый распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіццё і пагрозы. Як распавёў Дзмітрый, ён быў затрыманы ўвечары 7 кастрычніка: