20 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся апошнім часам. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах. 

Міліцыя правяла агляды з вопісам маёмасці ў чацвярых жыхароў Пінска. Усе яны раней былі адміністратарамі телеграм-канала "Пінск для жыцця чат", а таксама мелі дачыненне да ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Падчас агляду ў пінчукоў канфіскавалі ўсю тэхніку, а таксама запатрабавалі паролі ад тэлефонаў і ноўтбукаў, паведамляе «Белсат».

20 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ян Грыб разбірае стосы дасланых дакументаў 83-гадовы актывіст Ян Грыб не сплаціў штраф у вызначаны тэрмін і праз дзень у дачыненні да яго былі прызначаныя неабгрунтавана жорсткія меры.    

Затрыманне раварыста ў Гродна. Фота: hrodna.life Рэакцыя сілавікоў на моладзь, якая катаецца на роварах, ладзіць велапрабегі, у апошнія гады стала больш нервовай і непрадказальнай. Часам раварыстаў безпадстаўна і з выкарыстаннем грубай сілы затрымліваюць, заводзяць адміністрацыйныя, а то і крымінальныя справы, а ровары пры гэтым наўмысна ламаюць.

Спроба затрымаць Таццяну Наскову ў Светлагорску У панядзелак 19 кастрычніка ў Мінску, Светлагорску, Наваполацку, Баранавічах адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту. 

11 кастрычніка з ізалятараў пачалі вызваляць палітычных зняволеных. Меры стрымання былі змененыя сямі палітвязням. Большасць з іх прысутнічалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка. Так, меры стрымання на “хатні арышт” былі змененыя адвакату Іллю Салею, паліттэхнолагу Віталю Шкляраву і медыятарцы Ліліі Уласавай. На дадзены момант вызвалены з СІЗА КДБ Юрый Васкрасенскі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Супрацоўнікі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, Юлія Шардыка і Уладзіслаў Міхалап — пад падпіскай аб нявыездзе. Умовы «хатняга арышту» трох палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных разглядаецца як у месцы несвабоды. Таму Ілля Салей, Віталь Шкляраў і Лілія Уласава застаюцца ў статусе палітычных зняволеных.

З пачатку кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі 2020 года супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабоў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі, распачата больш за 400 крымінальных спраў. Адным з самых распаўсюджаных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, гэта артыкул 293 – масавыя беспарадкі. Фігурантам справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) стаў 25-гадовы барысаўчанін Сяргей Брыль. Па словах яго дзяўчыны Анастасіі, на яго распачалі крымінальную справу з-за ўдзелу 9 і 10 жніўня ў мітынгах і за актыўнасць у телеграм-чатах як "Водители 97%". Дзяўчына Сяргея Брыля распавяла «Вясне» гісторыю яго пераследу. Сяргея Брыля затрымалі 23 верасня ў Мінску на працы на "Белпрамімпэкс", дзе ён працуе слесарам. 

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае беларускія ўлады вызваліць грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, якая была затрыманая месяц таму, 19 верасня, падчас мірнага жаночага маршу ў Мінску. Наталля мае двайное грамадзянства — Швейцарыі і Беларусі. Яна прыехала на Радзіму ў верасні і была затрыманая за тое, што нібыта сарвала балаклаву з супрацоўніка міліцыі падчас затрымання. У выніку яе абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам праваахоўных органаў з прымяненнем гвалту. Ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Наталля Хершэ настойвае на сваёй невінаватасці.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" запрашаюць прадстаўнікоў СМІ і зацікаўленых асоб на прэс-канфрэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў члавека ў Беларусі".