- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска 19 кастрычніка асудзіў 66-гадовага мінчука Сяргея Кузняцова па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, на 1 год 6 месяцаў «хатняй хіміі». Пенсіянера абвінавацілі ў тым, што ён пагражаў супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў ягоную кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашэнку за абразу Віктара Бабарыкі. Мінчуку за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы. Справу разглядала суддзя Завадскога раёна Мінска Алена Капцэвіч. Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляў праваабаронца «Вясны» Аляксей Лойка. Судовае разбіральніцтва заняло адзін дзень.
- Катэгорыя: Вясна
19 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, што адбыліся ў апошні час. Таксама будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых актывістаў на папярэдніх пратэстах.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены адвакат Ілля Салей, затрыманы па крымінальнай справе аб закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца дома. Пра гэта TUT.BY паведамілі яго суседзі, інфармацыю таксама пацвердзілі інфармаваныя крыніцы. Жыхары дома кажуць, што Ілля Салей прыехаў каля 19.00 пятніцы ў суправаджэнні бацькоў. Ужо пасля 23.00 у кватэру да Салея прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. З'яўляліся яны там і сёння днём. Суседзі мяркуюць, што такім чынам сілавікі кантралююць, ці дома знаходзіцца Ілля.
- Катэгорыя: Вясна
18 кастрычніка ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзіць нядзельны Партызанскі марш. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых па ўсёй Беларусі 18 кастрычніка. Спісы абнаўляюцца і дапаўняюцца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту і іншыя формы пераследу грамадзян за апошнія дні.
- Катэгорыя: Вясна
У мікрараёне Сенніца, дзе мясцовыя жыхары збіраюцца вечарамі, каб абмеркаваць апошнія грамадска-палітычныя падзеі да разам папіць гарбаты, вечарам 16 кастрычніка адбыўся масавы “хапун”.
- Катэгорыя: Вясна
Пошта вярнула капэрту з некалькімі асобнікамі газет “Новы” час” і “Літаратура і мастацтва”, якія былі адпраўленыя палітвязню Паўлю Севярынцу ў следчы ізалятар №1 Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральны пракурор Андрэй Швед 15 кастрычніка паведаміў журналістам, што ў Беларусі за парушэнне грамадскага парадку з 9 жніўня распачата больш за 400 крымінальных спраў.