- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце пасля стыхійных акцый пратэсту 10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). У Следчым камітэце сцвярджаецца, што на працягу дзвюх гадзін у горадзе адбываліся масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі і знішчэннем маёмасці. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што фігурантамі крымінальных справаў за 10 жніўня ўжо сталі каля 30 чалавек. 13 чалавек змешчаны ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі дзесяць берасцейцаў палітычнымі зняволенымі. Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Мацура і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны". У той вечар жыхары Брэста стыхійна сабраліся ў цэнтры горада ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У СМІ паведамлялася аб жорсткіх сутычках людзей з АМАПам.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску адбылася сустрэча родных зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах. Падчас сустрэчы было абвешчана пра стварэнне грамадзянскай ініцыятывы па вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў “Вызваленне-2020”. Мэта такой ініцыятывы – данесці голас родных палітычных зняволеных да беларускага і міжнароднага грамадства, арганізаваць супольныя дзеянні па падтрымцы адзін аднаго, умацаваць салідарнасць усяго грамадства. Колькасць палітвязняў у Беларусі з пачатку сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі беспрэцэдэнтная – праваабаронцамі прызнаныя ўжо 100 чалавек (на 26.10.2020).
- Катэгорыя: Вясна
У суды Мінска і рэгіёнаў паступаюць адміністрацыйныя справы затрыманых на мірных акцыях пратэсту і пры кропкавых "хапунах", што адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю.
- Катэгорыя: Вясна
На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў. Працаўнікі некаторых прадпрыемстваў ад раніцы пачалі забастоўкі і мітынгі.
- Катэгорыя: Вясна
У дачыненні да 63-гадовай пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла пасля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання, распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра. Па словах сваякоў, пенсіянерка праходзіць падазраванай па артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (342 Крымінальнага кодэкса). Што канкрэтна ставіцца ў віну Алене Пятроўне, невядома: яе адвакат з ім яшчэ не сустракаўся.
- Катэгорыя: Вясна
На 14 гадзін дня 24 кастрычніка ў мінскім скверы Сімона Балівара быў анансаваны традыцыйны жаночы марш, які мае назву "Горды жаночы марш прафесій".
- Катэгорыя: Вясна
У рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын асвятліла сітуацыю ў краіне да 15 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на 26 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 99 палітвязняў. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 39-гадовага жыхара Светлагорска Паўла Нядбайлу затрымалі 29 верасня. Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Аб яго жыцці і мэтах мы пагаварылі з жонкай Паўла Ірынай. Жонка Паўла Ірына распавядае, што ён добры і сумленны чалавек, які заўсёды трымае сваё слова. І адразу ж прыводзіць прыклад, які гэта выдатна пацвярджае: 7 гадоў таму ў яго нарадзілася дачка, і ён паабяцаў быць ёй прыкладам: адмовіцца ад алкаголю, цыгарэт і весці здаровы лад жыцця.
- Катэгорыя: Вясна
Выйшаў на волю палітычны зняволены са Жлобіна Андрэй Расулаў. Пра гэта праваабаронцы “Вясны” Алене Маслюковай паведаміла яго дзяўчына.