- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.
- Катэгорыя: Вясна
29 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Судовы канвеер не спыняецца: у чацвер, 29 кастрычніка, у судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, што выходзяць на акцыі салідарнасці і забастоўкі.
- Катэгорыя: Вясна
Позна вечарам 28 кастрычніка ў Гомелі быў затрыманы супрацоўнік інфармацыйнага рэсурсу "Моцныя навіны" Яўген Сувораў. Ён з’яўляецца адміністратарам сайту.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў. 11 кастрычніка Вольга вярталася ноччу дадому ў раёне гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Зараз жа яна амаль кожны дзень ходзіць у паліклініку на перавязкі – у тую ноч яе параніла гумавай куляй. Жанчыне 36 гадоў, яна працуе прадаўцом-кансультантам. "Вясне" яна распавяла сваю гісторыю ананімна.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International праінфармавала беларускія ўлады, што арганізацыя сабрала каля 191 тысячы подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае пакласці канец падаўленню мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванні з боку міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.
- Катэгорыя: Вясна
На 21-гадовага студэнта БДУІР распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС. Вядома, што студэнт затрыманы. Па інфармацыі телеграм-канала «Мірны БДУІР», затрыманага студэнта завуць Арцём Вінакураў. Студэнт вучыцца на 3 курсе факультэта кампутарных сістэм і сетак БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы".
- Катэгорыя: Вясна
28 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Судовы канвеер не спыняецца: 28 кастрычніка ў судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, што выходзяць на акцыі салідарнасці і забастоўкі.