- Катэгорыя: Вясна
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху. Вядома, што сярод затрыманых таксама журналістка Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і толькі вызвалены Аляксандр Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе – высвятляецца.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі з пачаткам пратэстаў супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах пад крымінальны пераслед патрапілі дзясяткі футбольных фанатаў. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 КК), дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС (арт. 364 КК). Аб пільнай увазе ўладаў да фанатаў не хавае і Міністэрства ўнутраных справаў. 17 кастрычніка ў прэс-службе ведамства адзначылі, што "захоўваецца прыхаваная актыўнасць і схільнасць да дэвіянтных паводзін асобнай катэгорыі асоб: анархістаў і футбольных фанатаў". Гэта азначае, што гэтыя групы знаходзяцца на асаблівым кантролі ў праваахоўнікаў. Калі практыка пераследу анархістаў за іх погляды і перакананні ў Беларусі мае месца даўно, то крымінальны пераслед фанатаў упершыню набыло такія маштабы. Праваабаронцы «Вясны» сабралі некаторыя факты пераследу футбольных фанатаў у Беларусі. Некаторыя з фанатаў прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі. Некалькі разоў у МУС паведамлялі аб затрыманні фанатаў, акцэнтуючы ўвагу на іх перакананнях: праварадыкальныя або леварадыкальныя. Пры гэтым сілавікі затрымліваюць і тых, і тых. Так, 23 кастрычніка МУС паведаміла, што ў Жлобіне за ўдзел у масавых беспарадках затрымалі "праварадыкальнага фаната". Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што прозвішча 25-гадовага хлопца – Мікалай Дзянісевіч. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яго затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і АМАПа.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Марцін Шульц (Бундэстаг, Германія), Анджэй Галіцкі (Еўрапейскі парламент, Польшча) і Юрген Мартэнс (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Андрэя Войніча, Сяргея Коршуна і Уладзіміра Дударава. Марцін Шульц, дэпутат Бундэстага і былы прэзідэнт Еўрапарламента, узяў “шэфства” над Андрэем Войнічам. Ён заявіў:
- Катэгорыя: Вясна
30 кастрычніка працягваюць судзіць удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
Уначы з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі памежнікамі быў затрыманы былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч.
- Катэгорыя: Вясна
30 кастрычніка працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі 101 чалавек прызнаныя палітвязнямі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Ужо больш за месяц пад вартай у СІЗА на Валадарскага ў Менску знаходзіцца палітычная зняволеная Ганна Сунгурава, якой выстаўленае абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Мама Ганны Анжэла распавяла «Вясне» аб захапленнях і жыццёвай пазіцыі сваёй дачкі. Ганна Сунгурава да свайго затрымання жыла вельмі насычаным жыццём. Працавала мэнэджэркай у мэблевай кампаніі, а вольны час праводзіла з сям'ёй (у яе трое дзяцей) або прысвячала сваім хобі. Як распавядае яе мама, Ганна вельмі любіць ездзіць на матацыкле, але галоўнае яе хобі - гэта валанцёрства.
Непаўналетніх студэнтаў-страйкоўцаў пасля затрымання збілі сілавікі. Вось, што яны распавядаюць Фота
- Катэгорыя: Вясна
Пяць 17-гадовых студэнтаў сталічнага ўніверсітэта былі затрыманыя 27 кастрычніка пасля акцыі салідарнасці са студэнтамі, якія страйкуюць у дворыку БДУ паміж юрфакам і хімфакам. Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым – чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы. На чатырох студэнтаў у Кастрычніцкім РУУСе былі складзеныя пратаколы па двух артыкулах КаАП: 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Студэнт і студэнтка распавялі "Вясне", як яны сутыкнуліся з жорсткасцю сілавікоў. Яны распавядаюць, што студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі каля БДУ, чакалі чатыры бусы. Чатыры студэнты і студэнтка стаялі каля ўваходу ў гандлёвы цэнтр "Сталіца", калі ўбачылі, што да іх накіроўваецца супрацоўнік у цывільным. Калі яны спусціліся ў пераход, там студэнтаў ужо чакалі супрацоўнікі АМАПу. Іх затрымалі на плошчы Незалежнасці.
- Катэгорыя: Вясна
42-гадовы мастак з Брэста Кірыл Ляшук быў затрыманы ўвечары 10 жніўня на цэнтральнай вуліцы горада. Калі сілавікі схапілі за руку ягоную жонку і яе сястру, ён ірвануў да іх у абарону. Але трое сілавікоў адразу заламалі Кірылу рукі за спіной і паклалі тварам на плітку. Так ён быў затрыманы. На волю Кірыла выпусцілі толькі праз чацвёра сутак са штрафам і зламанай нагой. Жонка Кірыла Вольга распавяла "Вясне", як яе муж сутыкнуўся з жорсткасцю сілавікоў, пра тое, як яна не магла знайсці яго пасля затрымання, і як праходзіў суд над ім. "Кірыла затрымалі ўвечары 10 жніўня на Савецкай вуліцы на маіх вачах. Ён нічога такога не зрабіў, ён нікому не нагрубіў, ён пабег у маю абарону, калі мяне за руку ўзялі супрацоўнікі. Кірыла завялі ў аўтазак. Нам з сястрой у грубай форме сілавікі, якія "зачышчалі" вуліцу, сказалі сыходзіць з Савецкай. Я прасілася да мужа, так як ён апынуўся ў аўтазаку з-за мяне. Але супрацоўнікі мне адказвалі: "Дзяўчына, Вас туды не пусцяць, шукайце яго ў Ленінскім РАУС, сёння ўсіх будуць везці туды". Калі я спытала, дзе яно наогул знаходзіцца, мне выразна адказалі: "У Паўночным". Калі б гэты сілавік быў немясцовы, ён бы не ведаў такіх падрабязнасцяў. Я мясцовая не ведала, дзе знаходзіцца гэтае РАУС.