- Катэгорыя: Вясна
2 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
У першы дзень лістапада суды Мінска і іншых гарадоў працягваюць разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава.
- Катэгорыя: Вясна
29 кастрычніка ў Магілёве у судзе Магілёўскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста Станіслава Паўлінковіча, якога абвінавацілі ў абразе суддзі (391 КК РБ) суда Ленінскага раёна Аксаны Ратнікавай ў траўні 2020 года. Суддзя Курпачэнка прызначыў Паўлінковічу тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу з вызваленнем ад пакарання тэрмінам на 1 год з прычыны амністыі. Пра гэта паведамляе mspring.online. Нагадаем, у канцы красавіка-пачатку траўня 2020 года гурт актыўных магілёўцаў вырашыў ўзяць прыклад з Брэста і Светлагорска і штотыдзень збірацца ў цэнтры Магілёва для «кармлення галубоў». На адным з такіх сходаў 2 траўня прысутнічаў і Паўлінковіч.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю першага лістапада ў Мінску праходзіць акцыя Дзяды. У 14.00 дэманстранты сабраліся каля парку Чалюскінцаў і затым рушылі ў бок Курапатаў. Адбываюцца кропкавыя затрыманні. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных. Раней юрыст "Вясны" Павел Сапелка аналізаваў становішча бяздомных людзей ва ўмовах крызісу каранавіруснай інфекцыі: як і дзе яны могуць атрымаць сродкі індывідуальнай абароны і знаходзіцца ў самаізаляцыі або каранціне. Зараз жа "Вясна" вырашыла разабрацца больш падрабязна, як пандэмія паўплывала на харчаванне бяздомных і на дзейнасць валанцёрскіх ініцыятыў, якія дапамагаюць у гэтым, а таксама ці ёсць тут падтрымка з боку дзяржавы і ці існавала яна да наступлення каронавіруса.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ 28 жніўня на падставе інфармацыі, размешчанай у групе “Чэсныя людзі г. Бяроза”, у дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Тамары Шчапеткінай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 188 (Паклёп) і 189 (Знявага) Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля 15-сутачнага арышту з СІЗА горада Баранавічы (на тэрыторыі гэтай установы апошнім часам пачалі змяшчаць затрыманых у Мінску) 30 кастрычніка выйшаў праваабаронца і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі. Яго затрымалі 15 кастрычніка на першым маршы людзей з інваліднасцю. Туды ён прыйшоў у якасці праваабаронцы – каб паманіторыць, як праходзіць марш.
- Катэгорыя: Вясна
У ноч з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі была затрыманая група анархістаў. Сярод іх — Ігар Аліневіч, Дзмітрый Разановіч і яшчэ адзін чалавек, прозвішча якога пакуль невядомае. Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
- Катэгорыя: Вясна
У апошні кастрычніцкі дзень пераслед людзей па палітычных матывах працягваецца ў Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, і іншыя формы ціску.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці затрымалі 16-гадовага школьніка па падазрэнні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. "На днях устаноўленыя і затрыманыя актывісты беспарадкаў, якія прайшлі 10 жніўня ў абласным цэнтры. Так, 16-гадовы навучэнец 11 класа адной са школ Брэста, удзельнік нефармальнага моладзевага руху, які прапагандуе ідэі неанацызму, кінуў у бок міліцыянтаў бутэльку", — піша ведамства.