У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да сясцёр Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Дзяўчат вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342  КК), і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС (арт. 364 КК). Вікторыя Міронцава таксама абвіначваецца па ч. 1 арт. 363 КК – "Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак".

Справу разглядае суддзя Аляксандр Волк.

mironcavy_sud.jpg

Перад пачаткам працэсу ў залю змаглі патрапіць толькі дзве сястры палітзняволеных, пяцёра пацярпелых АМАПаўцаў, журналісты дзяржаўных СМІ. Колькасць слухачоў абмежавалі праз выдзяленне маленькай залы і перасцярогамі распаўсюду COVID-19.

Нагадаем, Анастасію і Вікторыю Міронцавых затрымалі ў сярэдзіне кастрычніку. Іх справа звязана з падзеямі 10 жніўня - дзяўчыны трапілі на відэа з пратэстаў, што стала падставай для затрымання.

Беларускай праваабарончай супольнасцю сёстры Міронцавы прызнаныя палітзняволенымі

Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны

Вікторыя, Настасся і Аляксандра Міронцавы — тры сястры. Разам вучыліся ў каледжы мастацтваў, разам пайшлі ў горад пасля выбараў. Дзве цяпер сядзяць у СІЗА — праваабаронцы прызналі дзяўчат палітвязнямі. Трэцяя паспела з’ехаць з краіны. Яна расказала пра сясцёр за кратамі, маму і ручную сароку, якія чакаюць іх дома.

Крыніца: На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі