Уладзімір Далматовіч 22 снежня суд Салігорскага раёна прызнаў Уладзіміра Далматовіча вінаватым у знявазе дзяржаўнага сцяга.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца і ў новым 2022 годзе. 3 студзеня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

На канец 2021 года ў Беларусі налічвалася 969 палітвязняў. Гэта самая вялікая колькаць зняволеных па палітычных матывах за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Сярод вязняў – людзі розных узростаў, прафесій, сацыяльнага статусу, але аб’яднаныя нязгодай з дзеяннямі ўладаў падчас і пасля выбараў прэзідэнта, катаваннямі і рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў, за што ў выніку спазналі палітычна матываваны крымінальны пераслед.

32-гадовая мінчанка Таццяна Батура, якую затрымалі 15 лістапада перад судом над палітзняволенай Вольгай Залатар, правяла ў ЦІПе на Акрэсціна 45 сутак. Яе тройчы арыштоўвалі на 15 сутак і абяццалі ўтрымліваць за кратамі больш за два месяцы. 30 снежня Батура не выйшла на волю — яе зноў перазатрымалі і склалі новы пратакол за "дробнае хуліганства". За дзень да вызвалення ў Таццяны памёр бацька. Але сілавікі яе не адпусцілі нават на яго пахаванне. 31 снежня пастанову на вызваленне дзяўчыны выпісала суддзя Фрунзенскага раёна і перанесла суд на 3 студзеня. З РУУСа Таццяна адразу патрапіла на пахаванне бацькі. 3 студзеня дзяўчына была ўжо ў бяспецы за межамі Беларусі, у той час, як суд завочна прызначыў ёй чарговыя 15 сутак. Таццяна Батура распавяла «Вясне» пра збіццё намеснікам начальніка Фрунзенскага РУУСа, пагрозы ад ўчастковага, залітыя міліцыянтамі тэлефоны вадой і клапы ды вошы ў ЦІПе на Акрэсціна.  Таццяна Батура

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг пераследу грамадзян за рэалізацыю сваіх асноўных правоў і свабод. Пачынаючы з кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, беларускія ўлады актыўна выкарыстоўваюць судовую сістэму дзеля таго, каб спыніць любую крытыку прадстаўнікоў улады і дыскусію адносна далейшага развіцця дзяржавы. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў, а таксама на свабоднае выказванне меркавання і на мірныя сходы.

Сёння ў Мінгарсудзе пачаўся суд над палітзняволеным дырэктарам прыватнай друкарні Арцёмам Федасенкам і адміністратарам telegram-канала "Атоліна" Паўлам Юхневічам. Іх абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе "пратэсных улётак, стыкераў, газет", а таксама ва ўдзеле ў нядзельных Маршах у жніўні-верасні 2020 года. Іх дзеянні кваліфікавалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт). Мужчын судзяць за друк і распаўсюд БЧБ-стыкераў да Дня волі, газет "Гродненское время", "Честная газета", "Народная воля". Суддзя Валянціна Зянькевіч па хадайніцтве пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла працэс закрытым з прычыны "наяўнасці ў крымінальнай справе матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці" і "ў мэтах забеспячэння бяспекі эксперта Князева і аховы таямніцы следства". Юхневіч і Федасенка выступалі супраць закрыцця судовага пасяджэння, але іх меркаванне не паўплывала на рашэнне суддзі. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтай справе. Абвяшчэнне абвінавачвання праходзіла ўжо ў закрытым рэжыме. Але інфармацыю пра гэтую крымінальную справу раней публікавала прэс-служба Следчага камітэта.

Cуд Заводскага раёна Мінска. У апошні дзень 2021 года, 31 снежня, судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў адносінах Яна Нікішкіна, 1994 года нараджэння, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 3 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Марш адзінства ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: hrodna.life Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 КК у дачыненні да 46-гадовай юрысткі Алены Ягорычавай і 51-гадовага слесара Ігара Пазнякова. Ягорычаву таксама вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (артыкул 364 КК ). Мужчыну і жанчыну затрымалі 30 верасня, пасля чаго яны былі ўзятыя пад варту.

"Ашчушчэние праздника", мастачка Маргарыта Ціхановіч Калядныя святы для тысячы беларусаў перасталі быць сямейнай традыцыяй, а абмежаваліся кратамі ці мурамі "хіміі". Таму важна стварыць ім святочны настрой хаця б праз ліставанне і бандэролькі. Некаторыя з палітвязняў ужо атрымалі вашыя віншавальныя лісты і паштоўкі, і нават даслалі на іх адказы. Блогер Сяргей Ціханоўскі верыць у перамены да лепшага, экс-настаўнік Андрэй Пятроўскі жадае, каб надыходзячы год стаў "годам здзяйснення нашай агульнай мары", каардынатарка Валанцёрскай слжубы "Вясны" Марфа Рабкова напісала верш з пажаданнямі, блогер Павел Спірын упэўнены, што надыйдуць лепшыя часы ў нашай краіне. "Вясна" распавядае, што палітвязні ў лістах жадаюць з няволі беларусам.