На канец 2021 года ў Беларусі налічвалася 969 палітвязняў. Гэта самая вялікая колькаць зняволеных па палітычных матывах за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Сярод вязняў – людзі розных узростаў, прафесій, сацыяльнага статусу, але аб’яднаныя нязгодай з дзеяннямі ўладаў падчас і пасля выбараў прэзідэнта, катаваннямі і рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў, за што ў выніку спазналі палітычна матываваны крымінальны пераслед.
Агулам за перыяд з 2020 года па канец 2021 года правабарончай супольнасцю Беларусі палітзняволенымі было прызнана 1108 чалавек. Частка з іх была вызваленая, частка чакае на волі ўтуплення прысуду ў моц і накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а частка – з’ехала за мяжу краіны.
Большасць з палітзняволеных – мужчыны, іх 858 чалавек. Яшчэ 111 жанчын на канец года знаходзілася за кратамі.
Десяць непаўнагадовых палітвязняў ці тых, каму 18 год споўнілася ў зняволенні, адбываюць розныя тэрміны пакаранняў у выхаваўчай калоніі №2. Таксама вядома пра не менш 12 персіянераў і пенсіянерак, якія спазналі крымінальны пераслед і ўтрымліваюцца за кратамі.
Сярод палітзняволеных:
- 67 дзеячоў культуры;
- 45 студэнтаў і выкладчыкаў;
- 32 прадстаўнікі медыя.
Таксама за кратамі знаходзіцца сем праваабаронцаў “Вясны”: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і яго памочніца Таццяна Ласіца, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.
Сярод палітзняволеных як мінімум сямёра – шматдзетныя бацькі. Таксама не менш за сем параў – муж і жонка - былі асуджаныя на тэрміны зняволення ці знаходзяцца пад следствам у СІЗА.
Па 20 гадоў пазбаўлення волі атрымалі анархісты Ігар Аліневіч і Сяргей Раманаў. Гэта самыя суровыя выракі па палітычных судовых разглядах.
Спіс усіх палітвязняў
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням