Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

30 снежня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала "Вясны". Такое рашэнне прыняў суддзя Ілля Свірыдаў.

Леанід Судаленка. Лістамі з "Гомельскай Вясной" ад палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі падзяліўся яго калега праваабаронца Васіль Палякоў. У іх Судаленка распавядае пра сваё здароўе, акалічнасці крымінальнай справы, разважае над магчымымі вынікамі разгляду яго апеляцыйнай скаргі.

Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 30снежня адбылося апошняе ў гэтым годзе судовае пасяджэнне па крымінальнай справепалітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Сяргеенку затрымалі сёлета 14 снежня пасля ператрусу ў сябе дома. Фармальная прычына — здымак з маршаў на ўласнай старонцы ў фэйсбуку і падпіска на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы. Мікалаю праз паўтара тыдня — 9 студзеня — споўніцца 39 гадоў. Але Дзень народзінаў, як і Новы год, ён не зможа сустрэць у коле сям'і і сяброў, бо яго ўзялі пад варту. Супраць Мікалая распачалі крымінальную справу паводле "народнага" артыкула 342 КК і перавялі ў СІЗА-1. "Гісторыя паўтараецца ў больш перакручанай форме", — кажа пра арышт Мікалая ягоны брат. Сябра АГП затрымлівалі на трэціх і чацвёртых прэзідэнцкіх выбарах, ён тады сядзеў на "сутках" на Акрэсціна. А ў 1937 годзе быў арыштаваны і расстраляны прадзед Мікалая. Цяпер гісторыя з палітычным арыштам у сям'і Сяргеенкаў паўтараецца. Аляксандр Сяргеенка, аспірант геаграфіі Польскай акадэміі навук, распавёў "Вясне" гісторыю свайго палітзняволенага брата. 14 снежня раніца ў сям'і Сяргеенкі пачалася з ператрусу:

У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў свет шакаваў небывалы гвалт і тэрор у Беларусі. На жаль, гвалт не спыніўся і пасля — сілавікі працягваюць ужываць фізічную сілу да затрыманых па палітычных матывах і да гэтага часу. На "пакаяльных відэа" і цяпер можна ўбачыць збітых беларусаў, якія распавядаюць пра падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы і ўдзел у леташніх пратэстах. Падчас сёлетніх судоў мы дазналіся пра жахлівыя падрабязнасці збіцця і катаванняў палітзняволеных Міколы Дзядка і Сцяпана Латыпава, якіх затрымалі восенню мінулага году. Днямі стала вядомая гісторыя катаванняў анархістаў-партызанаў Дзмітрыя Дубоўскага, Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча. Пра збіццё сілавікамі распавядалі і затрыманыя ў гэтым годзе: у шматдзетнай маці Вольгі Залатар выбівалі паролі ад тэлефона, глаўрэда "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча білі па галаве ў баксёрскім шлеме, 21-гадоваму расейцу Ягору Дуднікаву ў мяшку на галаве пагражалі закапаць яго, другакурсніка хімфака БДУ Арцёма Баярскага збівалі дубінкай для запісу "пакаяльнага відэа". За гэты час стала зразумела, што сілавікі не робяць выключэнняў ні для каго — катуюць усіх, хто выказвае нязгоду з дзеючай уладай: маці, анархістаў, студэнтаў, хлопцаў і дзяўчат, беларусаў і грамадзян іншых дзяржаваў. Але за гэтыя паўтары гады так ніводнай справы ў дачыненні да сілавікоў узбуджана не было. Вялікія турэмныя тэрміны атрымалі тыя, з каго выбівалі паролі і збівалі на падлозе ў будынку ГУБАЗіКа. "Вясна" ўзгадвае самыя гучныя гісторыі катаванняў у гэтым годзе, а юрыст Павел Сапелка адказвае на галоўнае пытанне: ці будуць прыцягнутыя да адказнасці тыя, хто датычны да катаванняў, і калі гэта адбудзецца.  Днямі на спатканні з сястрой Юліяй палітвязень Дзмітрый Дубоўскі распавёў ёй пра катаванні пасля затрымання, якія ўжывалі ў дачыненні да анархістаў, якіх затрымалі восенню мінулага году. Юлія распавяла падрабязнасці тэлеграм-каналу «Права на паўстанне»:

Аляксандр Дзямчук Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 28 і 29 снежня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Да 21 кастрычніка 32-гадовы плітачнік Сяргей Красоўскі адпрацоўваў размеркаванне пасля заканчэння дзяржаўных курсаў, хацеў адкрыць сваю справу і не прапускаў ніводнага матчу любімай футбольнай каманды "Мілан".

Усё часцей здаецца, што гэта ніколі не скончыцца: штодзённыя навіны пра затрыманні, новыя абвінаваўчыя прысуды, ператрусы, рэпрэсіі, сведчанні катаванняў... Шмат хто прызнаецца: "Сорамна сказаць, але апускаюцца рукі". Каб падтрымаць беларусаў і паказаць, што яны не адны, "Вясна" працягвае распавядаць гісторыі салідарнасці — тых, хто за кратамі, і тых, хто на волі.

Дзмітрый Падлобнікаў. Фота з сацыяльныз сетак. Расійскія ўлады па запыце Беларусі працягваюць затрымліваць і падвяргаць працэдуры экстрадыцыі беларусаў, якіх пераследуюць на радзіме у сувязі з выбарчымі пратэстамі. У Беларусі іх абвінавачваюць па артыкулах 293, 363 і 364 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках, аказанне супраціву супрацоўнікам міліцыі, гвалт у дачыненні да сілавікоў.