Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 3 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца – пракурор Алейнікава.

Па матэрыялах следства, Станіслаў Мачалаў 20 верасня 2020 года прыняў актыўны ўдзел у арганізаваных Дзмітрыем Грышчанка і іншымі асобамі дзеяннях па парушэнні грамадскага парадку, руху гарадскога транспарту, працы грамадскіх арганізацый, якія знаходзяцца па вуліцы Савецкай. Пасля прарыву ачаплення супрацоўнікаў АУС Мачалаў у групе з Грышчанка і іншымі асобамі выйшлі на праезную частку на забараняльнае святло святлафора, наўмысна парушаючы грамадскі парадак, загадзя адказваючы за свае дзеянні ў парушэнні правілаў ПДР, што прывяло да парушэння працы транспарту і іншых грамадскіх арганізацый. Яны ж, дзейнічаючы ў групе людзей у перыяд часу з 12.30 да 17.30 дзейнічаючы наўмысна па матывах палітычнай варожасці, не жадаючы пакідаць месца несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, адчуваючы азлобленасць у дачыненні да супрацоўнікаў АУС ужылі пагрозу гвалту і гвалт над супрацоўнікамі АУС пры наступных абставінах.

Знаходзячыся на участку вуліцы Савецкай падчас прарыву ачаплення, Мачалаў сумесна групай асоб станавіўся ў счэпку і здзяйсняў пагрозлівыя руху ў бок Іванова, пасля гэтага здзейсніў гвалтоўныя дзеянні над супрацоўнікам АУС Івановым [прозвішча схаванае], шляхам ціску сваім целам і ўтрымання рукамі. Гэтак жа здзейсніў пагрозу гвалту ў дачыненні да Ларына [прозвішча схаванае], шляхам дэманстрацыі намеру напасці на супрацоўніка АУС падчас выканання ім службовых абавязкаў, здзяйсняючы пагрозлівыя ўдары рукамі і нагамі ў бок Ларына.

Суд над Мачалавым і Грышчанкам: амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, кажуць, што нічога не памятаюць

Другі сведка-амапавец першапачаткова заявіў суду, што дрэнна памятае падзеі больш чым гадавой даўнасці. Калі суддзя прапанаваў яму ўсё ж такі паспрабаваць успомніць, міліцыянт распавёў, што ўдзельнікі маршу "штурхалі супрацоўнікаў, збівалі іх з ног.

3 студзеня суддзя Віктар Казачок агучыў прысуд: Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанку прызнаць вінаватым па ўсіх прад’яўленых эпіходах і прысудзіць абодвум пазбаўленне волі ў калоніі агульнага тэжыму тэрмінам на  тры гады.

У Гомелі судзяць праграміста і нафтавіка, якія нібыта дзейнічалі ў складзе групы, хаця паміж сабой незнаёмыя

Справу ўзбудзілі па падзеях 20 верасня, калі ў Гомелі праходзіла акцыя пратэсту. Удзельнікі акцыі, ратуючыся ад амапаўцаў, перабеглі праз праезную частку вуліцы Савецкай. Следства кваліфікавала гэта як “блакаванне дарогі".

Крыніца: Жыхароў Гомеля асудзілі на тры гады калоніі за ўдзел у вераснёўскай акцыі пратэсту 2020года