24 снежня 2021 года ў Ленінскі судзе Мінска вынесены прысуд 27-гадоваму палітвязню Арцёму Табакару. Яго прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Злата Янукевіч. Фота: Вольга Шукайла У судзе Ленінскага раёна 24 снежня будзе вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да студэнткі 3 курса хімічнага факультэта БДУ Златы Януковіч.  Студэнтку вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).

Палітзняволеная Антаніна Канавалава знаходзіцца ў гомельскай калоніі, а ейны муж — у ваўкавыскай. Іх дзеці больш за год не бачылі бацькоў. Пра калонію і дарогу туды, а таксама пра жыццё дзяцей і ўнукаў “Вясне” распавяла маці Антаніны Ганна. Падчас кампаніі па прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Антаніна Канавалава была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Антаніну затрымалі 6 верасня 2020 года, крыху пазней, 2 кастрычніка, і ейнага мужа — Сяргея Ярашэвіча. Абое знаходзіліся ў мінскім СІЗА-1, абаіх судзілі разам: па так званай справе тэлеграм-канала "Армия с народом" 7 траўня 2021 года мужу і жонцы далі па пяць з паловай гадоў калоніі. А далей — перамяшчэнні пад канвоем. У Антаніны іх было два.

Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 23 снежня працягваўся разгляда крымінальнай справы палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 23 снежня 2021 г.

Яшчэ аднаго беларуса судзілі за абразу міліцыянта Войніча 22 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады

Фота: senate.parlam.kz 23 снежня ў Казахстане адбылося пасяджэнне, на якім сенатары разгледзелі пакет законапраектаў, у тым ліку па адмене смяротнага пакарання.

За абразу Лукашэнкі па тэлефоне - 2 гады "хіміі". Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Іна Паўлоўская. Абвінавачаная – 54-гадовая мясцовая жыхарка Ала Ціхамірава. Жанчыне выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 368 – «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Вольга Такарчук Суд Заводскага раёна Мінска ў панядзелак, 20 снежня, вынес прысуд палітычнай зняволенай блогерцы Вользе Такарчук. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК).