- Катэгорыя: Вясна
Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне ў адмысловым месцы для ўцекачоў у якасці асобы, якая папрасіла сховішча. Упершыню за доўгі час ён пачуваецца ў бяспецы і таму пагадзіўся распавесці "Вясне" пра свае выпрабаванні: пра сутнасць крымінальнага пераследу, абвінавачванні ў махлярстве і "скандал" ў беларускім прадстаўніцтве ААН, пра ганаровую прэмію, а таксама пра новае жыццё Офіса і ягоныя планы… Сяргей Драздоўскі мяркуе, што ягоны крымінальны пераслед быў абсалютна неабгрунтаваны і надуманы і суправаджаўся значнымі працэсуальнымі парушэннямі. Гаворка ідзе пра частку 2 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса РБ (махлярства, здзейсненае групай асобаў), па абвінавачванні ў якой Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі (юрыст Офіса) знаходзіліся ў няволі паўгода (з 3 лютага па 30 ліпеня 2021 года). Падчас расследавання, сцвярджае Драздоўскі, зрабілася відавочна, што абвінавачванні неіснуючыя (падрабязней пра гэта — ніжэй). Акрамя таго, улады ліквідавалі Офіс, а паралельна з гэтым Драздоўскі даведаўся, што ў Следчым камітэце "знаходзіцца яшчэ адно расследаванне ўжо адносна дзейнасці самага Офіса і ягонага фінансавага складніку". Але і гэта не ўсё: пракурор горада Мінска заявіў, што будзе праводзіцца расследаванне матэрыялаў сайта Офіса на прадмет таго, ці носяць яны экстрэмісцкі характар і "ці ганяць яны добрае імя дзяржавы". А паколькі на сайце Офіса гадамі публікаваліся крытычныя матэрыялы і маніторынгі недахопаў дзяржаўнай сістэмы ў галіне правоў людзей з інваліднасцю, то пасля пракурорскай праверкі абавязкова будзе зробленая выснова пра тое, што матэрыялы сайта добрае імя дзяржавы ўсё ж знеслаўляюць, перакананы Драздоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна 28 снежня вынеслі прысуд тром палітзняволеным удзельнікам гурта IRDORATH — Юліі Марчанка, Пятру Марчанку і Антону Шніпа. Суддзя Анастасія Ачалава вынесла кожнаму з іх прысуд: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Літвы зладзілі шэраг акцый #FreedomLetters па падпісанні паштовак палітзняволеным Беларусі. З акцыяй яны наведалі тры гімназіі ў гарадах Ёнішкіс, Пабрадзе і Швянчоніс, а таксама дзве бібліятэкі ў гарадах Гаргждай і Паланга.
- Катэгорыя: Вясна
Учора Мінгарсуд асудзіў 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава да 11 гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). За кратамі хлопец утрымліваецца ўжо восьмы месяц. Сёння маці Ягора Юлія сустрэлася з ім у СІЗА-1 і распавяла "Вясне" падрабязнасці сустрэчы. Каб пабачыцца з сынам, Юлія прыехала ў Мінск з Саратава. На пачатак суда яна не прыязджала, бо ведала, што суд будзе закрыты. Першы раз Юлія ўбачыла сына на абвяшчэнні прысуду — "глядзелі адзін на аднога, не адрывая вачэй". А сёння ім дазволілі спатканне, якое доўжылася адну гадзіну. Юлія адразу адзначыла погляд сына: "У яго пасталелы і стомлены погляд чалавека, які не можа належаць чалавеку 21 года".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна 24 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да студэнткі 3 курса хімічнага факультэта БДУ Златы Януковіч. Студэнтку вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пройдзе закрыты працэс па прызнанню экстрэмісцкім тэлеграм-канала Праваабарончага цэнтра "Вясна" — "Вясна / Правы чалавека ў Беларусі". Праваабаронцы дазналіся пра гэта з раскладу судовых пасяджэнняў, размешчаных на сайце Вярхоўнага суда. Заяўнікам выступаюць прадстаўнікі восьмага ўпралення па Гомельскай вобласці ГУБАЗіКа, а рэшэнне па справе будзе прымаць суддзя Ілля Свірыдаў. На разгляд пазова адведзена толькі паўгадзіны. "Вясна" распавядае, што вядома пра суддзю Свірыдава і што чытаць, каб атрымліваць інфармацыю пра правы чалавека ў Беларусі. Спойлер: менавіта гэты суддзя разглядаў гучную "дармаедскую" справу хатняй гаспадыні з Гомеля Марыі Тарасенка, правы якой дапамагаў абараняць цяпер палітзняволены вясновец Леанід Судаленка. Апошнім разам на пасаду суддзі суда Чыгуначнага суда Гомеля Ілля Свірыдаў быў прызначаны указам ад 25 траўня 2017 года. Гамельчукам ён выносіў “палітычныя” прысуды ў гэтым судзе яшчэ з 2008 года. Тады напярэдадні 25 сакавіка Свірыдаў арыштаваў на 10 сутак прэвінтыўна затрыманага маладафронтоўца Андрэя Цянюту.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 23 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У Следчым камітэце заявілі, што ўзбудзілі дзве справы паводле артыкула 342-2 Крымінальнага кодэкса за «неаднаразовае парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў». Гэта першыя вядомыя выпадкі пасля зменаў улетку гэтага года ў Крымінальны кодэкс, калі за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах беларусаў прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. Па гэтым артыкуле прадугледжваецца адказнасць у выглядзе арышта, абмежвання ці пазбаўлення волі тэрмінам до трох гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 27 снежня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава — 11 гадоў калоніі. Такое пакаранне вынес суддзя Сяргей Хрыпач па прапанове пракуроркі Жанны Баранавай. Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Але асудзілі Ягора зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Суд над Дуднікавым праходзіў у закрытым рэжыме па прычынах "выключэння распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі" і "абароны спецыяліста Князева". Палітвязню прызначылі амаль максімальна магчымае пакаранне па гэтых артыкулах.
- Катэгорыя: Вясна
22 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады