- Катэгорыя: Вясна
Сёння роўна паўгода як старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Валянцін Стэфановіч утрымліваюцца за кратамі за праваабарончую дзейнасць. 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. З таго дня трое вясноўцаў знаходзяцца пад вартай, а мінскія офісы "Вясны" апячатаныя. Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле. Крымінальную справу супраць вясноўцаў вядзе следчы па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта, маёр юстыцыі Антон Уладзіміравіч Каляга.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 6 студзеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Мельнікава. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) і абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 КК).
- Катэгорыя: Вясна
11 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска 22-гадовага мінчука Мікіту Навакоўскага прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Да суда ў дачыненні да мужчыны была прынятая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца з 1 снежня, але ёй ужо выпісалі пакаранне за парушэнне рэжыму. 23 праверкі за месяц, начны медагляд з супрацоўнікам Іўеўскага РАУС і першая вымова за дазволены прыём у старшыні райвыканкама – Рэгіна Лавор распавяла «Вясне», як яна адбывае «палітычную хатнюю хімію». Суд Іўеўскага раёна асудзіў 50-гадовую Рэгіну Лавор да двух гадоў “хатняй хіміі” па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Яе прызналі вінаватай у тым, што яна размясціла ў тэлеграме абразы прадстаўнікоў улады: намесніка начальніка АУС Іўеўскага райвыканкама Андрэя Ярохіна і старшага інспектара Валерыя Горбача. У адносінах да Ярохіна яна пакінула каментар “Ерохин фашист… бандит в джинсах”, у адносінах да Горбача – “Гаист Горбач падла…пенсионер хренов”.
- Катэгорыя: Вясна
"Вясна" паразмаўляла з маці палітвязня Аляксея Галаўко — фігуранта нашумелай справы "Рэвалюцыйнага дзеяння".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 11 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.
- Катэгорыя: Вясна
У межах міжнароднай кампаніі па дакументаванні выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня 2020 года, было апытана некалькі соцен чалавек, якія найбольш пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Адзін з іх – жыхар Мінска Дзмітрый Мішакоўскі. Як склаўся ягоны далейшы лёс, ці панеслі вінаватыя ў збіцці пакаранне – чытайце у нашым матэрыяле.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да трох месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў салдата тэрміновай службы Антона Бароўскага. Справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) разглядала суддзя Алена Капцэвіч. Доказ віны — здымкі, якія хлопец размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Паводле версіі абвінавачвання, Антон Бароўскі, які праходзіць тэрміновую службу, з 10 па 11 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні ён не рэагаваў. У выніку быў блакаваны рух аўтамабіляў, што прывяло, сярод іншага, да збою ў працы грамадскага транспарту.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.