Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Пакуль беларускія ўлады выступаюць у якасці саагрэсараў, сілавікі працягваюць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўжыванне іншых форм ціску за грамадзянскую пазіцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 10 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне ў Магілёве

Раніцай 10 сакавіка а 6 гадзіны ў Магілёве затрымалі Аляксея Маргунова. У яго вынялі кампутар і тэлефон, а яго сілавікі забралі з сабой. Цяпер месцазнаходжанне мужчыны невядомае.

Тры відэа youtube-канала «ВДудь» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Гэта ролікі:

  • "Комиссаренко – новая жизнь после протестов в Беларуси";
  • "Как жить, если лишают родины";
  • "NEXTA – главное медиа белорусского протеста".

Палітзняволены Эдуард Пальчыс 11 дзён правёў у карцэры 

Эдуард Пальчыс. Фота

Пра гэта паведамляе ягоная жонка Вікторыя Пальчыс.

«З 22 лютага па 5 сакавіка Эдуард Пальчыс правёў у цішы і адзіноце ў карцэры Віцебскага СІЗА.

Пра вайну ва Украіне ён даведаўся сёння ад адваката. За 13 гадоў знаёмства я не бачыла Пальчыса ў шоку, і гэты прывілей сёння дастаўся Марыі Колесавай-Гудзілінай.

Адвакат напісала скаргу на спагнанне».

Нагадаем, Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.

Падтрымайце Эдуарда:

СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Эдуард Аляксандравіч Пальчыс

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні, новыя экстрэмісцкія матэрыялы: пераслед 10 сакавіка Дапоўнена