22.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе разглядаюць крымінальную справу супраць 24-гадовага Івана Котава, якога абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, якія скіраваныя на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

27.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.02.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, падкаст, вайна ва Украіне На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.

25.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Анатоль Пугач. Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 21 лютага разгледжаная крымінальная справа Анатоля Пугача, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

24.02.2023 Тэгі: праваабаронцы, вайна ва Украіне 24 лютага спаўняецца год з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. На сённяшні дзень украінскія арганізацыі, сябры Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) — Цэнтр грамадзянскіх свабод і Харкаўская праваабарончая група, дапамаглі задакументаваць каля 30 000 меркаваных міжнародных злачынстваў. За гэтымі лічбамі стаяць смерць і гора тысяч ахвяр, а сітуацыя абцяжараная беспакаранасцю расійскага кіраўніцтва. FIDH і арганізацыі, якія ў яе ўваходзяць, ва ўсім свеце заклікаюць міжнародныя ўстановы і ўрады павялічыць эфектыўнасць правасуддзя ў дачыненні да злачынстваў, здзейсненых ва Украіне, як сродак умацавання міжнароднага міру і бяспекі.

24.02.2023 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, гісторыі вязняў Паўтара года таму Васіль працягваў будаваць сваё жыццё ў Беларусі: працаваў бармэнам, развіваў бізнэс, пачаў рамонт, быў упэўнены, што хутка ажэніцца. У канцы 2021 года прыйшлі да дзяўчыны Васіля. Магчыма, менавіта таму ўсяго чацвёра супрацоўнікаў ГУБАЗІК і "без зброі нагала". Але падчас вобшуку ў тэлефоне хлопца знайшлі відэа з 9 жніўня 2020 года, якія ён вырашыў пакінуць на памяць. І галоўная мэта адразу памянялася. Васіля вывелі з кватэры ў кайданках і павезлі ў ГУБАЗіК. Наперадзе былі карцар Акрэсціна, чатыры месяцы на "Валадарцы" і прысуд у тры гады "хіміі".

24.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

24.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 і 24 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.02.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека (Не)Час для інклюзіі — мерапрыемства з такой назвай зрабіла беларуская моладзевая арганізацыя “Іншыя” у Вільні, у прасторы Imaguru. Падчас яго прэзентавалі дапаможнік “Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства. Рэкамендацыі для арганізатарак_аў”, а таксама падыскутавалі на тэмы актуальнасці інклюзіі ў цяперашні час.

23.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя У Пінску вынесены прысуд 54-гадовай сацыяльнай працаўніцы Жанне Паўловіч. Яе прызналі вінаватай у абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Да прысуду яна знаходзілася на волі, аднак яе затрымлівалі раней на трое сутак у снежні 2022 году. Справу разглядзела суддзя Яўгенія Мельнік.