- Катэгорыя: Вясна
28.02.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша "Гомельская Вясна". Меркавана, яго асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.
- Катэгорыя: Вясна
28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Вярхоўным судзе 28 лютага ў закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Напрыканцы верасня Мінскі гарадскі суд прызначыў вялікія турэмныя тэрміны яе шасці фігурантам: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка палітвязняў этапуюць у калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 28 лютага абвясцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага блогера Мікалая Клімовіча — адзін год калоніі. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў сатырычным малюнку, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы. Такі прысуд вынес суддзя Андрэй Бачыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.
- Катэгорыя: Вясна
27.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання У судзе г. Жодзіна 14 лютага пачалі разглядаць крымінальную справу супраць аўтара youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Сёння суддзя Іван Грынкевіч прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Сваю віну Ціханоўскі не прызнаў. Вядома, што ў жодзінскай турме Сяргея два месяцы бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА ў нечалавечых умовах.
- Катэгорыя: Вясна
27.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару сталіцы Аляксандру Емельянаву, абвінавачанаму ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
27.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйска 14 лютага асудзілі Паўла Амяльянава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.3 арт. 205 (Крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Паўлу тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
27.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).