18.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, адвакатура Асобы: Павел Сапелка Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вось ужо тры гады застаецца беспрэцэдэнтнай па маштабах рэпрэсій: штодня па палітычных матывах затрымліваюць дзясяткі чалавек, іх збіваюць, катуюць, ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў месцах несвабоды ім не аказваюць медыцынскай дапамогі і ўтрымліваюць у рэжыме "інкамунікада". На дадзены момант у краіне налічваецца больш за 1 500 палітвязняў, якія прама цяпер знаходзяцца за кратамі ў жудасных умовах і ізаляваны ад знешняга свету. Да Дня палітвязняў Беларусі юрыст "Вясны" Павел Сапелка распавёў пра адвакацыю праблем палітвязняў у сённяшніх умовах, пракаментаваў пераслед адвакатаў і пазбаўленне палітвязняў права на абарону, ацаніў дзеянні суддзі, які асудзіў да турэмнага зняволення хворага на сэрца Мікалая Клімовіча, і патлумачыў, чаму важна рознымі спосабамі выказваць сваю салідарнасць з палітвязнямі.

18.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Фотакалаж "Вясны". З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і журналісткі Сабіны Брыло да каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" і праваабаронцы Марфы Рабковай, якую зняволілі амаль на 15 гадоў калоніі.

17.05.2023 Тэгі: рэпрэсіі, затрыманні Дэпутатка Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё Як паведамляе "Еўрарадыё", экс-дэпутатку і старшыню "Таварыства беларускай мовы" затрымалі на працоўным мемцы ў Акадэміі навук. Гэта адбылося 17 траўня.

17.05.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, заявы, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

17.05.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, заканадаўства, правы працоўных, затрыманні Міністэрства ўнутраных спраў 15 траўня паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёна Мінска "прапанавалі затрыманым добраахвотна дапамагчы ў навядзенні парадку" ў якасці меры прафілактыкі за адміністрацыйнае правапарушэнне. Чым сапраўды з'яўляюцца дзеянні міліцыі — мерай прафілактыкі ці прымусовай працай? Разбіраецца Святлана Галаўнёва, юрыстка ПЦ "Вясна".

17.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, рэпрэсіі, следчы камітэт 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Гэта адбылося ў камеры № 21. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару і да гэтага часу не завёў крымінальную справу. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, але ўжо маецца каля дзясятка сведчанняў былых вязняў ПК № 17 пра ціск і жорсткія ўмовы ўтрымання Вітольда, а таксама катаванні ў гэтай калоніі. "Вясна" паразмаўляла Андрэем Ашуркам пра сведчанні вязняў, якія ўтрымліваліся з Вітольдам у калоніі, а таксама пра расследванне справы і аднаўленне справядлівасці.

17.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Фотакалаж "Вясны". З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і перакладчыца Ганны Комар валанцёру "Вясны" Андрэю Чапюку, якога асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

17.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд Гомельскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні 10 траўня вынеснены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Віктара Яроменкі, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і іншых злачынствах.

16.05.2023 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-16 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.