- Катэгорыя: Вясна
11.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна 31 сакавіка вынес прысуд мясцоваму жыхару Уладзіславу Бохану, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ало ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 30 сакавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Фіцава паводле ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі гарадскі суд 10 красавіка разглядае не зусім звычайныя справы, звязаныя з супрацоўніцамі партала Tut.by Аленай Талкачовай і Вольгай Лойка. Справы тычацца паручальніцтва вядомых чыноўнікаў і палітыкаў для вызвалення журналістак з-пад варты. Алена Талкачова і Вольга Лойка пакінулі Беларусь і былі абвешчаныя ў міжнародны вышук, а падпісанты гэтых паручальніцтваў мусяць кампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу.
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Брэсцкі абласны суд 10 красавіка агучыць прысуд па крымінальнай справе 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка пачынаецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі у Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская, якая сёння за некалькі хвілінаў да суда над дзяўчынай, прысудзіла 10 гадоў калоніі палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу.
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу — 10 гадоў калоніі. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская за запросу пракуроркі Таццяны Цыбулі. Адваката абвінавацілі ў "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". Аляксандр віну не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі.
- Катэгорыя: Вясна
09.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Напрыканцы верасня 2021 года па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў за каментары з нагоды перастрэлкі IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Гэта стала адной з самых масавых палітычных крымінальных справаў Беларусі. Пасля затрымання фігурантаў змясцілі на каранцін, дзе паўтара месяца ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах без перадач. Усе затрыманыя былі пазбаўленыя волі. На сёння дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.
- Катэгорыя: Вясна
09.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродненскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", "удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — арганізацыі "Дапамога", а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
08.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка асудзілі Валерыя Савіцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).