04.04.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка У сакавіку быў апублікаваны даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх". Аўтары дакладу прыйшлі да высновы аб тым, што сабраная інфармацыя "пацвярджае маштабы і характэрную схему парушэнняў, выяўленых у папярэдніх дакладах Вярхоўнага камісара, а таксама іх шырокамаштабны і сістэматычны характар. У святле вышэйпададзенай інфармацыі, прадстаўленай у гэтым дакладзе, Вярхоўны камісар мае разумныя падставы меркаваць, што ў перыяд з 1 траўня 2020 года па 31 снежня 2022 года ў Беларусі быў здзейснены шэраг парушэнняў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Да іх адносяцца адвольнае пазбаўленне права на жыццё і свабоду, катаванні і жорсткае абыходжанне, у тым ліку сэксуальны гвалт, адмова ў праве на належную законную працэдуру і справядлівы судовы разгляд, адвольная адмова ў праве на ўезд ва ўласную краіну, парушэнні права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый і на роўную абарону закона. Некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці, як тыя вызначаны ў міжнародным звычайным праве, калі такія дзеянні здзяйсняюцца ў межах шырокамаштабнага ці сістэматычнага нападу на любых грамадзянскіх асоб, і калі такі напад здзяйсняецца свядома …яны, як уяўляецца, былі часткай кампаніі гвалту і рэпрэсій, наўмысна накіраванай супраць тых, хто быў ці лічыўся супернікам урада ці выказваў крытычныя ці незалежныя меркаванні…"

04.04.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць сведчанні пра рэпрэсіі ў Беларусі і ціск на палітычных зняволеных у калоніях. Былы вязень, які цалкам адбыў тэрмін па палітычнай справе ў шклоўскай калоніі і выйшаў на волю, на ўмовах ананімнасці распавёў "Вясне" пра спосабы ціску на палітвязняў, жудасныя ўмовы ўтрымання ў ШІЗА, а таксама збіццё і катаванні ў ПК-17.

04.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка асудзілі Уладзіслава Папова паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

03.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя 14 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Гродна вынесены прысуд Аляксандру Дзюбе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу і асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

03.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі На працягу апошніх трох дзён у Дзяржынску і ваколіцах праходзяць масавыя ператрусы і затрыманні. Гэта звязана з тым, што 31 сакавіка ўздоўж дарогі каля гораду былі вывешаны сцяжкі Беларусі і Украіны, а пры спробе іх зняць сілавікі нібыта знайшлі выбухную прыладу. Ператрусы праводзяцца на падставе пастановы, якая выпісаная з нагоды "ўстаноўкі муляжа выбуховага прыстасавання на трасе ў раёне Петкавіч". Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне" падрабязнасці "хапуна" ў Дзяржынску. 

03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што яшчэ ў снежні 2022 году паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — асудзілі 19-гадовую Ганну Луізу Бялькевіч, студэнтку МДЛУ. 

03.04.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, далучыліся дзевяць дэпутатаў парламента Даніі. Сімвалічныя “хросныя” з'явіліся ў палітзняволеных Мікалая Брэдзелева, Ганны Пышнік, Сяргея Пацукевіча, Кацярыны Макарэвіч, Яўгена Люльковіча, Дзяніса Дзікуна, Аляксандра Загдая, Юрыя Зянковіча і Аляксандра Зіязэтдзінава. 

03.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя Стала вядома, што 15 лютага 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінску агучаны прысуд 46-гадоваму Дзмітрыю Панкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 (Абраза суддзі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі".

03.04.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк Бельгійская арганізацыя “Дзеянні хрысціянаў за адмену катаванняў” (ACAT) прапануе звярнуцца да ўладаў Беларусі з заклікам адмяніць судовыя выракі зняволеным праваабаронцам “Вясны”, безумоўна вызваліць іх і ўсіх палітвязняў.