17.05.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА
Актывіста анархічнага руху івацэвіцкай калоніі ў пачатку траўня змясцілі ў штрафны ізалятар на 8 сутак, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект "Рудабельская паказуха"
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, такое рашэнне прынятае МУС з-за «публічных заклікаў да санкцый, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь»
У ютубе ў "Рудабельскай паказусе" - 47,4 тысяч падпісчыкаў.
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:
Telegram-каналы і чаты «Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика», «Чат дартаньянов», «БЕЛАРУСКАЯ ВЫВЕДКА/BELARUSIAN INTELLIGENCE», «Двор НикРус», «Беларусы Замежжа»;Суполка ў «Аднакласніках» - «Я ПРОТИВ ЭТОГО РЕЖИМА»;Інфармацыйная прадукцыя, размешчана ў Telegram-канале «ByProsvet», у электронных газетах «Беларускi час» (выпускі № 1, 2), «Голас Беларусі» (выпуск № 1);Электронная газета «Слово Беларусов» (выпускі 23-25);Усе сацсеткі праекту «Сообщество железнодорожников Беларуси»;Facebook-старонка «Мой Минск: политика, история, социология».
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Most і яго кіраўніка
17 мая МУС прыняло рашэнне прысвоіць статус «экстрэмісцкага фармавання» сайту Most, які выдаецца беларусамі ў Беластоку.
МУС дае, акрамя асноўнага сайта Most, даўжэзны пералік усіх акаўнтаў у сацсетак, звязаных з ім, а таксама асабістых старонак галоўнага рэдактара праекта Руслана Кулевіча, піша "Наша Ніва".
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Дзень "экстрэмісцкіх" фармаванняў і матэрыялаў: хроніка пераследу 17 траўня