- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк 26 красавіка “Вясна” адзначае дзень свайго заснавання. Але гэтае свята азмрочанае працяглымі тэрмінамі зняволення шасці сябраў арганізацыі: кіраўніка “Вясны” і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзіміра Лабковіча, кіраўніка гомельскага аддзялення Леаніда Судаленкі, каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай і валанцёра Андрэя Чапюка. Большасць праваабаронцаў “Вясны” была вымушаная выехаць з краіны і працягваць сваю працу з-за мяжы. У той жа час у Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, затрыманні і катаванні ў дачыненні да мірных грамадзянаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: палітвязні, культура, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі "Бяляцкі, прасі літасці!" — такую назву мае спектакль-чытка паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака, што адбудзецца ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме 20 красавіка. Як піша Reform.by, cцэнічная адапатацыя ладзіцца ў межах праекта DRAMATEN.DOC пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага пісьменніка і рэжысёра Дзмітрыя Плаксы.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Напрыканцы 2022 году сярод палітзняволеных было не менш за 25 пенсіянераў і пенсіянерак, а таксама не менш за 74 чалавекі з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі. Самую старэйшую з іх – 75-гадовую Наталлю Таран – асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі за абразы. Яна дагэтуль не выйшла на волю.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі абласны суд 7 красавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці завяршыў разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім будзе праходзіць завочна.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: пераслед, свабода слова, рэпрэсіі, даклады Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэзентацыю новага дакладу арганізацыі “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”. Мерапрыемства адбудзецца ў аўторак 11 красавіка ў 14.00 у Вільні (Беларускі дом, Vilniaus g. 20, другі паверх).
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі У судзе Рэчыцкага раёна 7 красавіка агучылі чарговы прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Станіслаў Іванюценка прызначыў жанчыне яшчэ год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі. Раней Вікторыю ўжо двойчы судзілі па крымінальных справах, у тым ліку за "непадпарадкаванне адміністрацыі гомльскай калоніі". За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 31 сакавіка асудзілі Аляксандра Тучкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Крашкіна прызначыла Аляксандру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Суд Маскоўскага раёна Мінска 6 красавіка разгледзеў крымінальную справу сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
06.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе 6 красавіка вынесены прысуд палітзняволенаму дырэктару газеты “Беларусы і рынак” Канстанціну Залатых.
- Катэгорыя: Вясна
07.04.2023 Тэгі: ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма "Прэс-хатай" называюць наўмысна створаныя адміністрацыяй следчага ізалятара невыносныя ўмовы ў зняволенні, калі сукамернікі, якія супрацоўнічаюць з ёй, выбіваюць прызнальныя паказанні. Былыя зняволеныя распавялі праваабаронцам, што ў СІЗА-1 "прэс-хатай" называюць камеру № 98, дзе ўтрымліваецца Расціслаў Светчыкаў па мянушцы "Слон", якога больш за два гады таму асудзілі за саўдзел у забойстве на 23 гады. "Вясна" сабрала сведчанні былых зняволеных СІЗА-1.