05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Стала вядома, што 27 студзеня 2023 году да пяці гадоў пазбаўлення волі асудзілі Арцёма Зубракова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя).

05.04.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка  Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад за 2022 год па сітуацыі з правамі чалавека ва Ўсходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Паўдзённым Каўказе. Асобная ўвага ў ім нададзена Беларусі.

05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў сакавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Па наяўным даным, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 162 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш за 62 асуджаныя ў крымінальным парадку грамадзян, з якіх 44 складаюць мужчыны, 16 — жанчыны.

05.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Андрэй Дзмітрыеў падчас выбарчага пікета Суд Маскоўскага раёна Мінска 5 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

04.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Журналістка Вольга Класкоўская адбыла ў зняволенні 791 дзень. За гэты час яе двойчы судзілі паводле палітычных крымінальных справаў, яна прайшла праз 10 этапаў і адбыла ў ШІЗА і ПКТ агулам амаль пяць месяцаў. Але пры гэтым сустрэла сяброў, змяніла знешнасць і не згубіла веру ў беларусаў і перамогу. "Вясна" спытала ў Вольгі, як жанчыны даглядаюць за сабой у зняволенні, але ў адказ пачула пра цяжкае змаганне жанчын з сістэмай. Пра жорсткія абмежаванні гомельскай калоніі, нечалавечыя ўмовы ў ШІЗА і ПКТ, доўгія этапы па ўсёй Беларусі, спробу жанчын захаваць сябе і здароўе ў зняволенні: былая палітзняволеная Вольга Класкоўская — у матэрыяле "Вясны".

04.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 26 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд па "справе «Манкурты»" Вользе Саламенік і Уладзіміру Трыфонаву. Іх асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Праваабаронцам "Вясны" толькі цяпер стала вядома, што Вольгу асудзілі да сямі з паловай гады калоніі, а Уладзіміра — да 14 гадоў калоніі. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а на самой крымінальнай справе — грыф сакрэтнасці. Але падрабязнасці затрымання асуджаных вядомыя з прапагандысцкага фільма "Аперацыя КДБ «Манкурты»", які АТН паказаў у 2021 годзе. Справу разглядала суддзя Валяціна Зенькевіч.

04.04.2023 На 52-й сесіі ААН прынялі рэзалюцыю Савета па правах чалавека пра Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 і пасля. Гэта значыць, што мандат місіі УВКПЧ ААН (examination mission) па разгляду сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на адзін год.

31.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 сакавіка па справе падрыву міліцэйскай машыны асудзілі былога спецзназаўца Максіма Селязнёва. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні "акта тэрарызму ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку". Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Таксама па гэтай справе да трох месяцаў арышту за "неданясенне аб злачынстве" асудзілі Дзмітрыя Марцінкевіча. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме. 

04.04.2023 На 52-й сессии ООН приняли резолюция Совета по правам человека о Ситуации в области прав человека в Беларуси в предверие президентских выборов 2020 и после.  Это означает, что мандат миссии УВКПЧ ООН (examination mission) по рассмотрению ситуации с правами человека в Беларуси продлен еще на один год.